радыё свабода

Пашпарт нацыі. У чым падобныя і розныя беларускія і ўкраінскія вышыванкі

Усясьветны дзень вышыванкі адзначаецца 17 траўня. Гісторыя гэтага сьвята пачалася ў 2006 годзе ва Ўкраіне з ініцыятывы ўкраінскай пісьменьніцы і журналісткі Лесі Варанюк, якая тады вучылася ў Чарнавецкім нацыянальным унівэрсытэце і прапанавала ўсім студэнтам у пэўны дзень надзець вышытыя кашулі ці сукенкі. 

[Больш падрабязна]

Сьмерць Палесься ці хаўрус супраць Расеі? Разьбіраемся ў Е40 — пляне зрабіць Прыпяць суднаходнай

Прыпяць могуць зрабіць суднаходнай ракой і пусьціць па ёй грузы. Беларускае Міністэрства транспарту і камунікацый разам з аналягічнымі польскімі ўстановамі разглядае праект, каб выпрастаць рэчышча Прыпяці і пабудаваць на рацэ прынамсі сем шлюзаў. «Прыродная катастрофа», «шкодны для эканомікі праект» ці «экалягізацыя транспарту»? Радыё Свабода выслухала розныя думкі наконт спрэчнага праекту. 

[Больш падрабязна]