6 ліпеня ў Берасці пройдзе “Грамадскі пікнік”
Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае актывістаў і валанцёраў грамадскіх арганізацый, усіх, хто дапамагае развіваць грамадзянскую супольнасць на Берасцейшчыне, прыняць удзел у прэміі “Грамадскі пікнік”, якая пройдзе на пляцоўцы АРР «Дзедзіч» (Маякоўскага, 46/1) 6 ліпеня. Прэмія будзе ўручана ў 15 намінацыях. Гэта будуць як і асобныя актывісты і актывісткі з НДА Берасцейскай вобласці, так і праекты