Кастусь Каліноўскі

Віктар Марціновіч: Адчапіцеся ад Каліноўскага

Артыкул дэпутата Ігара Марзалюка пра паўстанне 1863 года ў “Настаўніцкай газеце” (перадрук тут) адносіцца да падзей, што істотна ўплываюць не толькі на біяграфію, але і на рэпутацыю. Відавочна, што не на рэпутацыю Каліноўскага, але на рэпутацыю таго, хто спрабуе прыбраць асобу з беларускага пантэону і азначыць яго як “польскага нацыяналіста”. То пакідаць гэтае выказванне без адказу

[Больш падрабязна]

Суцін, Каліноўскі і КДБ — якіх музэяў бракуе Беларусі

156 музэяў працуе ў Беларусі. Штогод іх наведвае больш за 6 мільёнаў чалавек. Зусім нядаўна адкрыўся музэй пісанкі (фарбаваных велікодных яек) у Сапоцкіне, музэй марозіва ў Менску. У Міжнародны дзень музэяў, які адзначаўся 18 траўня, Свабода сабрала ідэі для новых музэяў.

[Больш падрабязна]

Дзе шукаць магілы Ўсяслава Чарадзея, Вітаўта, Скарыны і іншых легендарных беларусаў

Дзе пахаваныя вядомыя беларусы XIX і XX стагодзьдзя, часьцей за ўсё вядома. А дзе шукаць магілы выбітных дзеячаў 500-гадовай і нават 1000-гадовай даўніны? Дзе можа быць пахаваны Ўсяслаў Чарадзей і князь Міндоўг, а дзе знаходзіцца родавая пахавальня Сапегаў і Радзівілаў — Свабода расшукала магілы легендарных дзеячаў краіны.

[Больш падрабязна]

Пяць сюжэтаў з беларускай гісторыі, якія варта ўвасобіць у серыялах

Серыял — гэта той жанр мастацтва, да якога беларусы пакуль звяртаюцца вельмі рэдка. У той жа час глабальна серыялы выходзяць на першы план, усё болей выцясняючы поўнаметражныя фільмы. Якія постаці і падзеі з беларускай гісторыі маглі б зацікавіць не толькі мясцовага гледача, але і свет?

[Больш падрабязна]

Дарунак ад Янкі Запрудніка да 150 угодкаў паўстання Каліноўскага

Бібліятэкі Бярозы, Белаазёрска, Івацэвіч, Малеча і Пружан атрымалі ў дар кнігі пад назвай “Паўстанне на Беларусі 1863 году: “Мужыцкая праўда” і лісты “з-пад шыбеніцы”. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

[Больш падрабязна]

У Баранавічах грамадскасць горада адзначыла 175-я ўгодкі з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага (фота)

Святочную імпрэзу 3 лютага ладзілі Баранавіцкая Рада Таварыства беларускай мовы і Польскі дом. Кандыдаты гістарычных навук Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў распавялі пра асобу Кастуся Каліноўскага і асаблівасці паўстання 1863 года на Беларусі. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

[Больш падрабязна]

Бярозаўскія і пружанскія актывісты ўшанавалі пакараных смерцю каліноўцаў (фота)

Грамадскія актывісты з Бярозы і Пружан праехалі дарогай смерці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Гэта трохкіламетровая дарога з Шэрашава ў Купічы, дзе ў 1863 годзе карнікі Мураўёва расправіліся з паўстанцамі. Паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

[Больш падрабязна]

Баранавічы: гарадскі аддзел культуры не даў памяшкання для дыктоўкі 2 лютага

Аддзел культуры Баранавіцкага гарвыканкама не даў памяшкання гарадской бібліятэкі для дыктоўкі 2 лютага, прысвечанай 175-м угодкам з дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.паводле Праваабарончага цэнтра «Вясна».

[Больш падрабязна]