«Будзьма беларусамі!»

Яскравыя тэлеграм-стыкеры ад “Будзьма!”

Месяц таму “Будзьма!” выдала набор стыкераў “Ёсць нагода для карагода!”. І ён зацікавіў не толькі дзяцей, але і дарослых. Тады мы паабяцалі, што найлепшыя з нашых налепак з’явяцца неўзабаве і ў Telegram. Прамоўлена – зроблена! Цяпер два дзясяткі яскравых стыкераў даступныя для бясплатнага спампоўвання. Усталёўвайце сабе, дасылайце сябрам і знаёмым, камунікуйце, чытайце нашую класіку і пішыце самі! І

[Больш падрабязна]

Вяртанне Полацка: трыумф Стэфана Баторыя

З часоў бітвы пры Уле 1564 года ўзяцце Полацка 30 жніўня 1579 года стала першым разгромам арміі Маскоўскага царства за ўсю Лівонскую вайну. Менавіта Полацкая кампанія пахавала надзеі Івана IV на пераможнае заканчэнне гэтага бясконцага канфлікту, перакрэсліла ўсе планы цара «Трэцяга Рыму» канчаткова зацвердзіцца ў Лівоніі.

[Больш падрабязна]

Пераможцы конкурсу праектных ідэй “Разам да справы!” вызначаныя

У траўні грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы!” абвясцілі конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

[Больш падрабязна]

“Разам да справы”: абвяшчаецца конкурс праектных ідэй

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” абвяшчаюць конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

[Больш падрабязна]

Запрашаем у асветна-практычную паездку ў Малдову!

Цэнтр даследавання грамадскага кіравання «СІМПА» і грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» запращаюць прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, рэгіянальных дзяржаўных органаў і ўстаноў, а таксама журналістаў, якія зацікаўлены ў актывізацыі міжсектарнага дыялогу, у асветна-практычную паездку ў Малдову, якая абдудзецца 21-26 мая. 

[Больш падрабязна]

“Кірмаш праектаў”: Берасцейшчына чакае вашых ідэй!

Берасцейшчына чакае вашых ідэй! Калі вам хочацца разнастаіць культурнае жыццё свайго горада. Калі вы маеце крэатыўныя ідэі, культурніцкі ці сацыяльны праект. Дасылайце свае ідэі на “Кірмаш праектаў” для Берасцейшчыны! 

[Больш падрабязна]

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая

З 5 мая да 10 чэрвеня будзе адкрыты прыём працаў ад удзельнікаў Фестывалю, а цырымонія ўзнагароджання пройдзе 30 чэрвеня ў Мінску. Фестываль не страціў сваёй сацыяльнай значнасці, таму ўдзел у ім, як і заўсёды, бясплатны.

[Больш падрабязна]

Новы набор паштовак ад “Будзьма!” — апісваем камп’ютар, школьныя прылады і цела чалавека

Цягам апошніх гадоў кампанія “Будзьма беларусамі!” выдала 7 тысяч паштовак з серыі “Не маўчы па-беларуску”, што разам з аднайменным календаром дужа палюбіліся публіцы. Кампанія вырашыла не спыняцца на дасягнутым, бо зашмат слоў па-беларуску не бывае, і падрыхтавала новы набор паштовак, які стане годным працягам папулярнага праекта!

[Больш падрабязна]

Марціновіч прэзентуе кнігу пра Шагала ў Брэсце 16 лютага

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх берасцейцаў на творчую сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам Віктарам Марціновічам. Яна адбудзецца 16 лютага ў 19.00 на офісе АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага 46/1).

[Больш падрабязна]

«Берасцейскія гарадскія святы — шашлык, піва і канцэрт»

У аўторак 19 жніўня Берасце наведала культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” з цікавай тэмай і, як вызначылі пад час 2-х гадзіннай афлайнавай дыскусіі берасцейцы, арганізацыйнай праблемай – “Ці могуць горадскія святы быць зробленыя… гараджанамі?”

[Больш падрабязна]

Гістарычная памяць беларусаў

Калі пачалася Беларусь? У часы Полацкага княства або ВКЛ? Дзе вытокі нашай дзяржаўнасці: у БНР ці ў БССР? Кампанія “Будзьма беларусамі!” і лабараторыя сацыялагічных даследаванняў “Новак” правялі сацыялагічнае апытанне.

[Больш падрабязна]

Беларуская мова — мова эліты і апазіцыі

Як беларусы ставяцца да роднай мовы? Каб адказаць на гэтае няпростае на сённяшні дзень пытанне кампанія «Будзьма беларусамі!» і лабараторыя сацыялагічных даследаванняў “Новак” правялі сацыялагічнае апытанне ў сакавіку 2012 года.

[Больш падрабязна]

Які вы беларус?

Жартаўлівая прапанова ад budzma.org з дапамогай невялікага тэсту зрабіць спробу зразумець для сябе, які вы беларус і наколькі гэты беларус памяркоўны.

[Больш падрабязна]