АРР "Дзедзіч"

Кватэрнік “Усе тут” прайшоў з песнямі, вершамі і юбілеем АРР “Дзедзіч”

У мінулую нядзелю берасцейскі праект “Я быў тут” выправіў восень выніковай сустрэчай “Усе тут”. На адмысловым кватэрніку можна было пачуць песні пад гітару, вершы ад гасцей імпрэзы, беларускую мову, гісторыкаў, планы на будучыню і сустрэць берасцейскае мастацтва нажыва.

[Больш падрабязна]

«Біржа моладзевых ініцыятыў» — 2012

24 маладых берасцейцы узялі ўдзел у адукацыйным праекце «Біржа моладзевых ініцыятыў — грамадскія лідары», арганізаваным фондам “Шчаслівае дзяцінства” і АРР “Дзедзіч”. Першае мерапрыемства праекта прайшло ў вёсцы Мотыч пад Люблінам.

[Больш падрабязна]

Залескія прыгоды: вынікі летніка (дадаліся фоткі)

У нядзелю 29 ліпеня скончыўся летнік у вёсцы Залессе (Камянецкі раён), які традыцыйна праводзіць АРР “Дзедзіч”. З гэтай нагоды, мы з вамі можам падвесці новую рысу і агучыць галоўныя вынікі гэтых летніх прыгод моладзі.

[Больш падрабязна]

“Наша Мова”: Music-BY!

АРР «Дзедзіч», «Аазіс» і «Моладзь БНФ» працягваюць кампанію “Наша мова” па  папулярызацыі беларускай мовы ў розных галінах жыццядзейнасці беларусаў. У гэты раз вызначаецца самая папулярная айчынная музыка.

[Больш падрабязна]

Што будзе на Дзень Волі ў Берасці

«Дзедзіч» прапануе берасцейцам адзначыць 25 сакавіка цікава, крэатыўна і па-сяброўску. Запланавана экскурсія, вулічная гульня з пошукам таемных кропак, ускладанне кветак да магіл дзеячоў БНР і нават магчымасць атрымаць віншавальную паштоўку.

[Больш падрабязна]

У Берасці вучыліся інфармацыйнай бяспецы

3-4 сакавіка ў Берасці Асамблея НДА пры падтрымцы АРР «Дзедзіч» правяла семiнар па пытаннях інфармацыйнай бяспекі для ўсіх, хто хоча пазбегнуць узлома свайго кампутара, паштовай скрынкі і асабістых дадзеных.

[Больш падрабязна]

Вынікі апытання бізнэса Берасця

На сайце апублікаваны вынікі апытання бізнэса, які праводзіла Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» у мінулым годзе. Мэта: падрыхтоўка для распрацоўкі стратэгіі рэгіянальнага развіцця Берасця.

[Больш падрабязна]

Спецы па Берасцей-шчыне!

Вось ужо скончыўся і 2 конкурс віктарын ад “Аазіса” і “Дзедзіча”. Нагадаем, што на гэты раз тэмай усіх віктарын  была “Берасцейшчына”, то бок усё, што звязана з Берасцейскай вобласцю.

[Больш падрабязна]

Прагляд фільма «Мікола»

АРР «Дзедзіч» вось ужо некалькі тыдняў запар арганізоўвае кінапрагляды на тэму свабоды. У мінулыя прагляды мы глядзелі пра дасягненне свабоды ў Нямеччыне, Аргентыне і Польшчы. Зараз надышоў час Чэхаславакіі.

[Больш падрабязна]