Карыстальніцкае пагадненне

Дадзенае Карыстальніцкае пагадненне (далей: Пагадненне) рэгулюе адносіны паміж Інфармацыйна-кансалтынгавай установай «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» (далей — «Адміністрацыя Дадатку»), якая з’яўляецца праваўладальнікам мабільнага дадатку “Будзь валанцёрам” (далей – Дадатак) і карыстальнікам Дадатку (далей – Карыстальнік), якія ўзнікаюць пры карыстанні сервісамі (паслугамі), што аказваюцца Адміністрацыяй Дадатку.

 

1. Агульныя палажэнні Карыстальніцкага пагаднення

1.1. У дадзеным дакуменце і выцякаючых або звязаных з ім адносінах Бакоў прымяняюцца наступныя тэрміны і вызначэнні:

Адміністрацыя Дадатку – Інфармацыйна-кансалтынгавая установа «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч», якое месціцца па адрасе: 224030, г. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1, і ажыццяўляе кіраўніцтва Дадаткам «Будзь Валанцёрам» на умовах, прадугледжаных дадзеным Пагадненнем.

Персанальныя дадзеныя – інфармацыя, унесеная Карыстальнікам пры рэгістрацыі і выкарыстанні Дадатку і датычная дадзенага Карыстальніка.

Карыстальнік – дзеяздольны фізічная асоба, якая прайшла працэдуру Рэгістрацыі і тым самым далучылася да дадзенага Пагаднення з уласнага інтарэсу або ад імя і ў інтарэсах юрыдычнай асобы, якую яна прадстаўляе.

Рэгістрацыя – працэдура ўнясення Карыстальнікам у базу Дадатку сваіх персанальных дадзеных, якая праводзіцца з мэтай ідэнтыфікацыі Карыстальніка. Рэгістрацыя з’яўляецца добраахвотнай.

1.2.      Дадзенае Пагадненне з’яўляецца публічнай афертай. Лічыцца, што Карыстальнік прыняў усе ўмовы дадзенага Пагаднення з моманту пачатку выкарыстання Дадатку ў адпаведнасці з палажэннямі арт.407 і 408 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

1.3.      У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 404 і пунктам 3 артыкула 408 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, дадзеная дамова лічыцца заключанай у простай пісьмовай форме з моманту праходжання Карыстальнікам працэдуры рэгістрацыі. Тым самым Карыстальнік пацвярджае, што:

а). Азнаёміўся з умовамі дадзенага Пагаднення ў поўным аб’ёме да пачатку выкарыстання Дадатку;

б). Прымае ўсе ўмовы дадзенага Пагаднення ў поўным аб’ёме без якіх-небудзь выключэнняў і абмежаванняў і абавязуецца іх выконваць або спыніць выкарыстанне Дадатку. Калі Карыстальнік не згодны з умовамі дадзенага Пагаднення або не мае права на заключэнне дамовы на іх аснове, яму неабходна неадкладна спыніць любое выкарыстанне Дадатку.

в). Адміністрацыя Дадатку мае права ў любы час у аднабаковым парадку змяняць ўмовы дадзенага Пагаднення. Такія змены ўступаюць у сілу па заканчэнні 3 (трох) дзён з моманту размяшчэння новай версіі Пагаднення на старонцы Дадатку альбо давядзення да ведама Карыстальніка ў іншай зручнай форме, калі іншае не прадугледжана новай рэдакцыяй Пагаднення.

г). Месцам заключэння Пагаднення Бакі прызнаюць месцазнаходжанне Адміністрацыі Дадатку.

1.4.      Мэтай дадзенага Пагаднення з’яўляецца ў тым ліку забеспячэнне належнай абароны інфармацыі пра карыстальнікаў, у тым ліку іх персанальных дадзеных, ад несанкцыянаванага доступу і агалошвання.

1.5.      Для мэтаў ідэнтыфікацыі Адміністрацыі Дадатку ў інфармацыйных паведамленнях і перапісцы з Карыстальнікамі выкарыстоўваюцца наступныя найменні і абазначэнні: dzedzich, dzedzich.org, Дзедзіч і вытворныя ад указаных словаў.

 

  1. Правілы выкарыстання Дадатку

2.1.      Карыстальнік пацвярджае, што валодае добрай воляй і ўсімі неабходнымі правамі для рэгістрацыі і выкарыстання Дадатку.

2.2.      Карыстальнік абавязуецца выкарыстоўваць Дадатак ў асабістых некамерцыйных мэтах. Выкарыстанне Карыстальнікам Дадатку не павінна ўступаць у супярэчнасць з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі нормамі, а таксама агульнапрынятымі нормамі этыкі і маралі.

2.3.      Карыстальнік абавязуецца прадаставіць сапраўдную інфармацыю пра сябе ў аб’ёмах, неабходных для карыстання Дадаткам.

2.4.      Карыстальнік пагаджаецца, што прадстаўленая ім інфармацыя захоўваецца і апрацоўваецца Адміністрацыяй Дадатку ў адпаведнасці з Палітыкай канфідэнцыяльнасці і патрабаваннямі дзеючага заканадаўства аб персанальных дадзеных.

2.5.      Карыстальнік ўсведамляе, што прадстаўленая ім інфармацыя можа быць праверана Адміністрацыяй Дадатку на дакладнасць спосабамі, што не супярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.

2.6.      Карыстальнік згодны з тым, што Адміністрацыя Дадатку не нясе адказнасці і не мае перад ім прамых ці ўскосных абавязальніцтваў, звязаных з любымі магчымымі стратамі, што ўзніклі ў ходзе выкарыстання інфармацыі, размешчанай у Дадатку.

2.7.      Карыстальнік папярэджаны аб тым, што Адміністрацыя Дадатку не нясе адказнасці за наведванне і выкарыстанне ім знешніх рэсурсаў, спасылкі на якія могуць утрымлівацца ў Дадатку.

2.8.      Карыстальнік прызнае, што Дадатак, яго інтэрфейс і змест (уключаючы, але не абмяжоўваючыся, элементы дызайну, тэкст, графічныя выявы, ілюстрацыі, відэа, скрыпты, гукі і іншыя аб’екты і іх падборкі, звязаныя з Дадаткам) абаронены аўтарскім правам, таварнымі знакамі, патэнтамі і іншымі правамі, якія належаць Адміністрацыі Дадатку ці іншым законным праваўладальнікам.

2.9.      Для аўтарызацыі доступу да Дадатку выкарыстоўваецца нумар тэлефона і згенераваны код, які адпраўляецца Карыстальніку на пазначаны нумар мабільнага тэлефона пры Рэгістрацыі Карыстальніка. Адказнасць за захаванне дадзенай інфармацыі нясе Карыстальнік. Карыстальнік не мае права перадаваць атрыманы пры аўтарызацыі згенераваны код трэцім асобам, а таксама абавязаны прымаць меры па забеспячэнні яго прыватнасці.

 

  1. Умовы прадастаўлення паслуг

3.1.      Сэрвісы (паслугі), якія аказвае Адміністрацыя Дадатку, прадастаўляюцца толькі зарэгістраваным у Дадатку Карыстальнікам.

3.2. Парадак збору, апрацоўкі і захоўвання асабістых дадзеных Карыстальнікаў і Дадатку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палітыкай канфідэнцыяльнасці. Сэрвісы (паслугі), якія прадастаўляюцца Адміністрацыяй Дадатку, прадастаўляюцца Карыстальнікам, якія пагадзіліся з Палітыкай канфідэнцыяльнасці. Праходзячы рэгістрацыю ў Дадатку, карыстаючыся яго сервісамі і паслугамі Карыстальнік прымае ўмовы Палітыкі канфідэнцыяльнасці і пагаджаецца на збор, апрацоўку і захоўванне сваіх асабістых дадзеных Адміністрацыяй Дадатку ў адпаведнасці з умовамі Палітыкі канфідэнцыяльнасці.

3.3.      Адміністрацыя Дадатку дае Карыстальнікам магчымасць размясціць фотасправаздачу аб удзеле ў мерапрыемствах, арганізаваных пры дапамозе Дадатку. Карыстальнік можа загрузіць да 6 фотаздымкаў належнай якасці. Адміністрацыя Дадатку мае права выдаліць фотаздымкі без тлумачэння прычын. Да публікацыі не дапускаюцца фотаздымкі, раней апублікаваныя ў інтэрнэце, якія маюць любыя надпісы, вадзяныя знакі, лагатыпы.

3.4.      Карыстальнік гарантуе, што размешчаныя ім фотаздымкіі не парушаюць правы трэціх асобаў, і дае Адміністрацыі Дадатку права выкарыстоўваць фотаздымкі для ўласных мэтаў (рэкламных і інфармацыйных), у тым ліку для публікацыі іх у СМІ і ў сацыяльных сетках.

3.5.      Загружаючы фотаздымкі для фотасправаздачы, Карыстальнік пагаджаецца з дадзенымі правіламі і прымае на сябе адказнасць за іх магчымае парушэнне.

 

  1. Абавязкі Бакоў

4.1.      Карыстальнік прызнае і пагаджаецца з тым, што Дадатак прадастаўляецца на ўмовах «як ёсць» (as is). Адміністрацыя Дадатку не дае ніякіх гарантый у дачыненні да беспамылковай і бесперабойнай працы Дадатку або асобных яго кампанентаў і/або функцый, адпаведнасці Дадатку канкрэтным мэтам Карыстальніка, не гарантуе сапраўднасць, дакладнасць, паўнату i своечасовасць дадзеных, а таксама не дае ніякіх іншых гарантый, наўпрост не пазначаных у гэтым Пагадненні.

4.2.      Адміністрацыя Дадатку не дае гарантый таго, што Дадатак можа падыходзіць для канкрэтных мэтаў выкарыстання. Карыстальнік прызнае і пагаджаецца з тым, што вынік выкарыстання Дадатку можа не адпавядаць чаканням Карыстальніка.

4.3.      Адміністрацыя Дадатку не нясе адказнасць: за наступствы несанкцыянаванага выкарыстання Дадатку трэцімі асобамі, якое здарылася не па віне Адміністрацыі Дадатку; за прамую або ускосную шкоду, панесеную Карыстальнікам у выніку памылак, пропускаў, перапынкаў у працы, змены функцый, дэфектаў, затрымак у рабоце, якія здарыліся не па віне Адміністрацыі Дадатку.

4.4.      Усе дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем Дадатку, лічацца дзеяннямі, здзейсненымі Карыстальнікам.

4.5.      Адміністрацыя Дадатку мае права без папярэджання адмовіць Карыстальніку ў аказанні паслуг у выпадку, калі сваімі дзеяннямі Карыстальнік абражае, прыніжае, пагражае, ганіць, альбо іншым чынам парушае правы трэціх асобаў, а таксама парушае нормы дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

4.6.      Адміністрацыя Дадатку абавязуецца:

а). якасна і своечасова прадастаўляць сервісы (аказваць паслугі) Карыстальніку пры ўмове выканання Карыстальнікам усіх патрабаванняў дадзенага Пагаднення;

б). не выдаваць інфармацыю, пазначаную Карыстальнікам пры рэгістрацыі, за выключэннем выпадкаў, непасрэдна прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

в). інфармаваць Карыстальніка аб змене умоваў дадзенага Пагаднення шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў Дадатку.

 

  1. Адказнасць бакоў, парадак урэгулявання спрэчак

5.1. За невыкананне ўмоваў дадзенага Пагаднення Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.2. Карыстальнік нясе адказнасць за адпаведнасць заканадаўству, Правілам выкарыстання Дадатку, Палітыцы канфідэнцыяльнасці размешчанай ім у Дадатку інфармацыі (заданняў, каментароў), а таксама ажыццёўленых ім у Дадатку дзеянняў.

5.3. Адміністрацыя Дадатку мае права адмовіцца ад выканання дадзенага Пагаднення ў аднабаковым парадку пры парушэнні Карыстальнікам яго ўмоваў.

5.4. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за невыкананне альбо неналежнае выкананне сваіх абавязальніцтваў па дадзеным Пагадненні, калі немагчымасць іх выканання абумоўленая дзеяннем абставінаў непераадольнай сілы.

5.5. Усе спрэчкі і разнагалоссі, якія могуць узнікнуць пры выкананні абавязальніцтваў па дадзеным Пагадненні ці ў сувязі з ім, вырашаюцца Бакамі шляхам перамоваў. У выпадку немагчымасці ўрэгулявання рознагалоссяў, спрэчкі па дадзеным Пагадненні вырашаюцца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

  1. Іншыя ўмовы

6.1.      Ніякія ўмовы дадзенага Пагаднення не могуць быць разгледжаны Карыстальнікамі, як умовы аб найманні, вядзенні сумеснай дзейнасці, і якіх-небудзь іншых стасункаў.

6.2.      У выпадку ўзнікнення любых спрэчак або рознагалоссяў, звязаных з выкананнем гэтага Пагаднення, Адміністрацыя Дадатку і Карыстальнік прыкладуць усе намаганні для іх вырашэння шляхам правядзення перамоваў паміж імі. У выпадку, калі спрэчкі не будуць вырашаныя шляхам перамоў, спрэчкі падлягаюць вырашэнню ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6.3.      Калі па тых ці іншых прычынах адно або некалькі палажэнняў дадзенага Пагаднення будуць прызнаныя несапраўднымі або не маючымi юрыдычнай сілы, гэта не аказвае ўплыву на сапраўднасць або датычнасць астатніх палажэнняў.

 

7. Рэквізіты бакоў

7.1.      Бакі пагаджаюцца, што рэквізітамі Карыстальніка лічыцца інфармацыя, пазначаная ім пры Рэгістрацыі ў Дадатку.

7.2. Рэквізіты Адміністрацыі Дадатку:
Інфармацыйна-кансалтынгавая установа «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч»

Адрас: 224030 г. Брэст, вул. Маладагвардзейская, 14/1

Паштовы адрас: 224000, г. Брэст, вул. Маякоўскага, д. 46-1.

Пасведчанне аб рэгістрацыі № 291002014 ад 23 верасня 2010г. Зарэгістравана Адміністрацыяй Маскоўскага р-на г. Брэста

Банкаўскія рэквізіты: р/р: BY76BLBB30141200000000283811

у ААТ «Белінвестбанк» Дырэкцыя па Брэсцкай вобласці BIC BLBBBY2X

УНП 291002014

Тэл./факс: +375 162 21-36-07.

Маб.тэл.: +375 29 724-21-16.

E-mail: [email protected]

Палітыка канфідэнцыяльнасці