Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч

Выстава “Суп часу” адкрыецца ў Прасторы КХ 29 кастрычніка

Выстава Аляксея Талстова адкрыецца ў Прастора КХ 29 кастрычніка. Пачатак у 19.00, уваход вольны. 31 кастрычніка а 15:00 адбудзецца аўтарская лекцыя-экскурсія па выставе.

На выставе ў галерэі прасторы КХ будуць прадстаўленыя жывапісныя працы, графіка, кераміка і відэа. Частка зь іх каментуе міжнародную павестку, падзеі і зьявы сусьветнага маштабу, частка больш зьвязаная з мясцовай беларускай сітуацыяй. Прадстаўлены матэрыял акрэсьлівае праект і пазначае ягоныя ключавыя тэмы. Выстава зьяўляецца своеасаблівым тэзісным плянам, накідам, чарнавіком, які будзе разьвівацца і дапрацоўвацца надалей.

У экспазіцыі прадстаўленыя відэа працы рознай даўжыні. У зьвязку з гэтым прыблізны час поўнага прагляду выставы: 40-45 хв.

У сваім праекце “Суп часу” Аляксей Талстоў дасьледуе тэму крызіса, як ключавой характарыстыкі сучаснасьці. Перадусім у фокусе ягонай увагі сацыяльна-палітычная праблематыка, лічбавыя тэхналёгіі і сьвядомасьць, экалёгія. Суп часу паводле аўтара – гэта вялікая рамка комплекснага мастацкага дасьледваньня, якое ўключае ў сябе некалькі асобных кірункаў, над якімі мастак працуе цягам апошніх гадоў.

Выстава працуе да 14 лістапада.

Дата

29 Каст 2020 - 14 Ліст 2020

Час

19:00 - 20:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *