Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч

Вулічная фотавыстава “Берасце 100 гадоў назад” 25 сакавіка адкрыецца ў цэнтры Берасця

25 сакавіка ў дворыку Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1) адкрыецца фотавыстава, якая пакажа жыццё Берасця і наваколіц напярэдадні абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Адкрыццё выставы ў 18.00.

На шматлікіх фотаздымках можна будзе пабачыць, як выглядаў горад больш за 100 гадоў таму, хто і дзе прымаў лёсавызначальныя рашэнні Першай сусветнай вайны. Кожны зможа знайсці на фотаздымках знаёмыя мясціны роднага горада, некаторыя з якіх, дарэчы, вельмі змяніліся. Адзначаны на выставе будуць і берасцейцы, якія прымалі чынны ўдзел у стварэнні і дзейнасці інстытуцый Беларускай народнай рэспублікі.

Выстава прымеркавана да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе даступная для наведвальнікаў да 6 красавіка. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай выстава выканана у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльнага дыстанцыянавання. Адкрыццё фотавыставы адбудзецца 25 сакавіка ў 18.00. Уваход вольны.

Дата

25 сак 2020 - 06 крас 2020

Час

18:00 - 18:00

Месца / адрас:

АРР "Дзедзіч"
Берасце, Маякоўскага, 46/1

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *