Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч

Воля Малафеечава запрашае ў патрыятычную вандроўку

Гід з Берасця, Воля Малафеечава, 19 верасня запрашае ў патрыятычную вандроўку “Дзівосы на калёсах”. Выезд з Берасця у 7.00. Вяртанне каля 22.00.

Маршрут падарожжа наступны: Чыжэўшчына – Мілавіды – Слонім – Сынкавічы – Свіслач – Якушоўка і наведванне незвычайнага музея.

Што будзе:

  • экскурсія па месцах паўстанняў Касцюшка і Каліноўскага;
  • чытанне беларускіх вершаў і прозы;
  • пікнік на прыродзе;
  • падаруначкі.

Як запісацца на экскурсію?

  1. Напішыце Вользе ў прыват і пазначце сваё імя і прозвішча.
  2. Дадайце: са мной у аўто будзе ? чалавек, магу ўзяць яшчэ ? чалавек. Ці “Я без аўто, шукаю, да каго далучыцца”.
  3. Напішыце свой нумар тэлефона для сувязі.

Кошты вандроўкі

20 рублёў дарослы квіток. 15 рублёў – студэнты. 10 рублёў – школьнікі. За паліва кожны аплочвае сам.

Дата

19 Верас 2020

Час

07:00 - 22:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *