Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч

Прастора КХ ўзнаўляе галерэйную дзейнасць з выставы 12 мастакоў

Пасля доўгай пярэрвы Прастора КХ нарэшце ўзнаўляе сваю галерэйную дзейнасць!

18 верасня а 19.00 адкрыецца вялікая калектыўная выстава, на якой будуць прэзентаваныя творы 12 беларусскіх мастакоў і мастачак, з розных бакоў накіраваныя на адлюстраванне і асэнсаванне канцэпта “безаблічнасці”: што такое аблічча чалавечае – пазнавльны твар, ці яшчэ і нейкія дзейсна чалавечыя якасці, прынамсі здольнасць несці адказнасць і рабіць асэнсаваны выбар? Як, дзе і чаму можа знікнуць/растаць нашае аблічча? Прыхованае, знішчанае, страчанае, забытае аблічча – як добраахвотна ці сілком мы становімся “безаблічнымі” і чаму варта “трымацца” за свае аблічча?… Мастакі і мастачкі прапануць нам свае разважанні на гэты конт, матэрыялізаваныя ў розных медыя: жывапіс, графіка, прынт і фотакалаж, відэа, інсталляцыя.

У выставе бяруць удзел: Андрэй Анро, група Бергамот, Алена Гіль, Жанна Гладко, Міхаіл Гулін, Аляксандр Каламінаў, Таццяна Кандраценка, Васіліса Паляніна, Вольга Пранкевіч, Саша Радчыкаў, Раман Трацюк і Ігар Цішын.

Выстава будзе працаваць да 3 кастрычніка. Галерэя Прасторы КХ адчынена: чацвер-субота, 15.00-19.00. Уваход на выставу каштуе 3 рублі.

Дата

18 Верас 2020 - 03 Каст 2020

Час

19:00 - 18:00

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *