Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч

Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» 29 лютага пройдзе ў прасторы “КХ”

29 лютага ў прасторы “КХ” (вул. Халтурына, 2/1) адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».

Праграма

12.00 – 12.20 Сяргей Амяльчук “Кароль Маціаш I Корвін і паэтка Ніна Мацяш. Разгадка роду”.
12.20 – 12.40 Яўген Бяласін: “Што літаратура, а што не”. Спроба вобразна-мікраэсэістычнага вызначэння.
12.40 – 13.10 Ганна Янкута, Ігар Крэбс і Юля Цімафеева з прэзентацыяй навінак серыі: Фернанду Песоа, Энхедуанна, Георг Гайм, Стывен Крэйн.
13.10 – 13.40 “Калі прыгледзецца, Марс сіні”: прэзентацыя антырамана Змітра Вішнёва.
13.40 – 14.00 Белліт за 5 хвілін: буктрэйлеры Прэміі Гедройца-2019.
14.00 – 14.40 Што засталося ад беларускай класікі? Размова пра канон з Ганнай Севярынец.
14.40 – 15.10 “Мае 90-ыя” з Альгердам Бахарэвічам.
15:10 – 15.40 “Ангельскія раздзяўбаі ў беларускай байдарцы”. Размова пра класічную сатыру з перакладчыкам раману Джэрома К. Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” Паўлам Касцюкевічам.
15.40 – 16.40 Маналогі з Богам: гутарка з Валянцінам Акудовічам.
16.40 – 17.00 Прэзентацыя кнігі “Ўводзіны ў філасофію” з яе ўкладальнікамі Паўлам Баркоўскім і Анатолем Сідарэвічам.
17.00 – 18.00 Дзмітрый Строцаў з прэзентацыяй кнігі аднаго верша “Отец и сын” і паэты Мінскай школы.
18.00 – 19.00 Дыскусія “Перакласці на родную канапу. Сучасны мастацкі пераклад у дзеянні”. Удзельнікі Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева і Ганна Янкута. Мадэратарка Аляксандра Логвінава (“Вандроўная кнігарня”).
19.00 – 20.00 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар, Уладзімір Глазаў, Юлія Цімафеева, Дар’я Бялькевіч.
20.00 – 20.30 Музычны эпілог ад Lear (акустычны выступ).

Можна будзе не толькі паслухаць літаратараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, “ARCHE”, часопісы з серыі “Наша Ніва” і “Суродзічы” ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.

Уваход на ўсе часткі праграмы вольны.

Дата

29 лют 2020

Час

12:00 - 20:30

Месца / адрас:

Прастора КХ
вул. Халтурына 2/1, Берасце

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *