Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч

21 лютага ў Берасці пакажуць спектакль памяці апошняга жыхара вёскі Стойлы

Паказ спектакля “Прытулак памяці” (па п’есе Міколы Пракаповіча) 21 лютага пройдзе ў Прасторы КХ. Пачатак у 19.00.

Спектакль прымеркаваны да Міжнароднага свята роднай мовы і памяці апошняга жыхара вёскі Стойлы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці народнага майстра Беларусі разьбяра Міколы Тарасюка.

Рэжысёр – заслужаная актрыса Рэспублікі Беларусь Тамара Тевасян. Музычнае афармленне – Ігар Паляшэнка. Ролі выконваюць – Аляксандр і Ларыса Быцко. Уваход – 10 рублёў.

Дата

21 лют 2020

Час

19:00 - 21:00

Месца / адрас:

Прастора КХ
вул. Халтурына 2/1, Берасце

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *