Культура

Культурныя навіны рэгіёна

Апублікаваны лонг-ліст конкурсу «Заспявай»

Удзельнікі шостага сезона конкурсу «Заспявай» запісалі новыя песні на вершы сучасных беларускіх паэтаў. Апублікаваны лонг-ліст з 28 выканаўцаў — яны праходзяць у этап жывога праслухоўвання, якое пройдзе 15 снежня ў клубе «Берлін». Тры ўдзельніка пройдуць у фінал і змогуць папрацаваць з ментарамі і запісаць конкурсную песню на студыі, а пераможца атрымае 1500 BYN і прома-падтрымку

[Больш падрабязна]

Снегу няма, а музыка ёсць! Плэй-ліст на снежань ад «Дзедзіча»

Снежань у Берасці такі ж як і лістапад ці сакавік — шэры і зусім нясонечны. Але каб ніхто з вас не сумаваў, зрабілі музычную падборку новых музычных твораў ад беларусаў. Слухай і не кісні. NAVIBAND — Сквозняк Lavon Volski — Тры чарапахі DREZDEN — О’хенри HOMIE — Города аэропорты Maichero — I’m Not OK СiРОП

[Больш падрабязна]

Доўгачаканы фільм «Купала» прадставяць 17 снежня

Праца над стварэннем фільма «Купала» скончаная, і яго прэзентуюць 17 снежня, паведамляюць Мінск-навіны. У Дзень беларускага кіно адбудзецца закрыты перадпрэм’ерны паказ «Купалы» у кінатэатры «Масква». Першымі гледачамі стануць ганаровыя госці, прадстаўнікі кінематаграфічнай грамадскасці і прэсы. У іх будзе магчымасць не толькі ацаніць нацыянальны кінапраект, але і пагутарыць са здымачнай групай і акцёрамі. Рэжысёр Уладзімір Янкоўскі асабіста прадставіць

[Больш падрабязна]

Сяргей Міхалок з праектам Drezden прэзентаваў новы альбом «Эдэльвейс» і абвясціў першы канцэрт

У «Эдэльвейс» ўвайшло 11 трэкаў. Звядзеннем і майстарынгам альбома займаўся Віталь Цялезін, а запiс альбома праходзіў на яго кіеўскай студыі «211». На загалоўны трэк «Эдэльвейс» было знята відэа, прэм’ера якога адбылася зусім нядаўна. Аўтарам кліпа стала беларускі рэжысёр Караліна Палякова. Слухаць альбом Мяркуецца, што ўпершыню Міхалок прадставіць Drezden у канцэртным фармаце 23 лютага 2020 г.

[Больш падрабязна]

Сумна і самотна? Вось табе лістападаўскі плэйліст ад «Дзедзіча»

Афіцыйна: у Берасце прыйшла сапраўдная восень. І каб хоць крыху сагрэцца і прагнаць сум, зрабілі вам падборку добрай музыкі з Беларусі. DREZDEN — Эдельвейс Relikt — Цёмна ночка Вероника Цубикова — Сердце понимает Anbu 42 & Весна — Плацебо от смерти БАКЕЙ – Oh, Shit PALINA — Сарафан Петля Пристрастия — Зелёный коридор Дрозды —

[Больш падрабязна]

Лявон Вольскі з лепшымі песнямі выступіць ў Берасці!

Электрычны канцэрт гурта «Volski» ў межах туру «All inclusive» адбудзецца ў Брэсце 23 лістапада. Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага – Мроя, NRM, Zet, Volski. Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі – Мроя – выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю

[Больш падрабязна]

Выстава “STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?” адкрыецца ў Берасці 21 лістапада

21 лістапада а 19.00 у галерэі Прасторы КХ адбудзецца адкрыццё выставы “STATUS: ВЫСНОВЫ. Як быць з мастацтвам сёння?”. “СТАТУС: Роля мастачак і мастакоў у трансфармацыі грамадства” – гэта калектыўны даследчы праект, які рэалізуецца ў кааперацыі шведскіх і беларускіх партнёраў: KONSTEPIDEMIN у Гётэбаргу і галерэі Прастора КХ у Брэсце. “СТАТУС” аб’ядноўвае мастачак і мастакоў, даследчыц і даследчыкаў,

[Больш падрабязна]

Вадзім Галыгін у крыві і «беларускія Мальдывы». У пракат выйшаў беларускі хорар «Вупыры»

«На гэтае кіно не было выдаткавана ні рубля дзяржаўных грошай», — такімі словамі пачалася VIP-прэм’ера новага прадзюсарскага праекта Андрэя Курэйчыка і «Першай кінавідэакампаніі». Пра фільм «Вупыры» піша tut.by. Пра што кіно. Кампанія маладых людзей трапляе ў лясную глыбінку на таямнічае возера і сутыкаецца там з містычным жахам. У цэнтры сюжэту ляжыць легенда аб тым, што з надыходам

[Больш падрабязна]

Фільм «Цемны Рыцар: Вяртанне легенды» пакажуць у абласной бібліятэцы імя М.Горкага

Brest InfoUSA запрашае ўсіх аматароў амерыканскага кіно на прагляд фільму «Цемны Рыцар: Вяртанне легенды». Паказ адбудзецца як звычайна ў нядзелю ў 15.00 гадзін у памяшканні Аддзелу літаратуры на замежных мовах Абласной бібліятэкі імя М.Горкага. Прагляд арганізаваны на англійскай мове з падвоеннымі (рускімі і англійскімі) субтытрамі. Працягласць фільму 2 гадзіны і 44 хвіліны. Уваход вольны для чытачоў

[Больш падрабязна]

«Bella Rus»: круты хіп-хоп па-нямецку пра Беларусь!

Якаб Вёленштайн, кіраўнік прадстаўніцтва Фонда імя Конрада Адэнаўэра па Беларусі, запісаў вельмі дасціпны ролік, у якім распавядае пра нашую краіну. Не сакрэт, што Беларусь па-ранейшаму ўяўляецца многім, як своесаблівая «белая пляма на мапе» ў самым цэнтры Еўропы. Дык вось спадар Якаб узяўся выправіць гэтую сітуацыю. Пры чым зрабіў гэта досыць арыгінальна — зачытаў хіп-хоп па-нямецку!

[Больш падрабязна]

Рыта Дакота заспявала свой хіт па-беларуску

Папулярная ў Расіі спявачка беларускага паходжання Рыта Дакота выклала ў Інстаграм відэа, дзе спявае свой хіт «Спички» на беларускай мове і запрашае на канцэрт у Мінску, які адбудзецца 17 снежня ў Prime Hall. «Любімая Беларусь, любімы Мінск! Я вельмі хутка да вас прыеду», — кажа яна напрыканцы відэа, анансуючы выступ, дзе прагучаць лепшыя песні і

[Больш падрабязна]

Лера Яскевіч, гурты KAWA і Shuma: кастрычніцкі плэйліст ад «Дзедзіча»

Скончылася баб’е лета і наступілі сапраўдныя восеньскія халады. Спецыяльна для тых, хто ўжо мёрзне, мы падрыхтавалі гарачую падборку новых рэлізаў беларускіх музыкаў. Shuma — «Me, Mother» Nizkiz — «Немею» Onino — «С меня хватит» Мутнаевока — «Розныя» Мэвл — «Останься» Дзіма Ермузевіч — «Лучше космоса» KAWA — «Узруш» PAULINN — «Разгадай» Влад Бумага — «Песня про осень»

[Больш падрабязна]

У Гродне абралі турыстычны брэнд горада — перамаглі дызайнеры з Брэста

У конкурсе на турыстычны брэнд горада Гродна перамагла дызайн-студыя з Брэста «Графіт», паведамляе тэлеканал «Гродна+». Дызайнеры ў сваім праекце абыгралі герб каралеўскага горада, на якім выяўлены алень святога Губерта. Праўда, журы папрасіла студыю крыху дапрацаваць слоган і сам лагатып. Трэба адзначыць, што агулам на конкурс было даслана больш за 50 прапаноў. nn.by Фота Grafit Studio

[Больш падрабязна]

Падтрымай перавыданне першай беларускай настольнай гульні «Паўстанцы»

Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам гуляць, і то гуляць у свае настольныя гульні. «Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, падчас якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года. Гульня ўпершыню выйшла ў 2013 годзе і набыла вялікую папулярнасць,

[Больш падрабязна]

Берасцейцаў запрашаюць на канцэрт інструментальнага ансамбля «ПараФраз»

Пад час сустрэчы ў кожнага будзе магчымасць з галавой пагрузіцца ў чароўны свет сучаснай заходне-еўрапейскай музыкі. Адметнасцю калектыва з’яўляецца выкананне ўласных кампазіцый, створаных кіраўніком гурта Александрам Будзько. Цікавінкай для вас можа стаць і нестандартны набор інструментаў (акардэон, флейта, цымбалы, гітара-бас, барабаны), што дазваляе праявіцца кожнаму з іх у новай іпастасі. Душэўная атмасфера мерапрыемства не пакіне

[Больш падрабязна]

Лявон Вольскі выканаў «Тры чарапахі» з аркестрам дзіцячых інструментаў — зайгралі нават Гуркоў, Глобус і Вячорка

У сеціве з’явілася незвычайнае відэа, на якім Лявон Вольскі разам з вядомымі музыкамі, паэтамі і грамадскімі дзеячамі выконвае песню «Тры чарапахі» на дзіцячых музычных інструментах. У кліпе заўважаныя спявачка Palina, Віталь Гуркоў, гурты Naviband і Irdorath, Франак Вячорка, Адам Глобус, Віталь Рыжкоў, а таксама музыкі гуртоў Volski і Крамбамбуля. «За 20 год мы бачылі дзясяткі, калі не

[Больш падрабязна]

Зварот беларускай грамадскасці наконт беларускай мовы

Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, заклапочаныя тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі Беларусі абедзве мовы – беларуская і расейская – ёсць дзяржаўнымі, але ўлады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх

[Больш падрабязна]

Па Беларусі будзе вандраваць літаратурны аўтобус — першы прыпынак у Гальшанах з Альгердам Бахарэвічам

Мінская «Кнігарня Логвінаў» памяняла фармат працы і выправілася ў шырокі свет. З гэтай восені пачаўся маштабны праект «Вандроўная кнігарня». Кнігарня прыўлашчыла сучасную традыцыю перасоўных бібліятэк, у якой літаратура і чытанне ёсць не толькі арганічным складнікам асабістага досведу, але і жыццёвым элементам грамадскага жыцця краіны. Логвінаўскія кнігары, прыхапіўшы кніжкі і аўтараў, плануюць у найбліжэйшыя колькі гадоў

[Больш падрабязна]

Аб’яўлены конкурс дызайнерскіх праектаў з вобразамі Брэста #frombrestwithlove

Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці ў межах праекта «1000 ідэй для Брэста» абʼяўляе конкурс візуальных ілюстрацый з вобразамі Брэста #frombrestwithlove. Фонд запрашае дызайнераў, мастакоў і ілюстратараў, з любоўю да Брэста, стварыць яркія ілюстрацыі, якія адлюстроўваюць асаблівасці і гісторыю Брэста, і будуць цікавыя і гасцям і жыхарам горада. Прыём заявак з 15 верасня па 5 кастрычніка 2019 года.

[Больш падрабязна]

Прэмію Гедройца і 14 тысяч рублёў здабыў Ілля Сін за раман «Лібіда»

Прэміі Гедройца ўжо восем гадоў. За гэты час яна стала найбольш прэстыжнай літаратурнай узнагародай нашай краіны. І справа не толькі ў добрай працы журы, асвятленні ў СМІ, але і ў значнай грашовай падтрымцы. Спачатку прэмія спансіравалася толькі з польскага боку, але з часам да яе далучыліся і беларускія кампаніі і бізнэсмены. Таму якраз вакол Гедройца

[Больш падрабязна]

З 20 па 22 верасня ў Берасці пакажуць што здымаюць маладыя рэжысёры Беларусі

Праект «СВАЁ КІНО: любім і глядзім» предстаўляе моладзевы кінаальманах «Пакаленне.BY» Фільм складаецца з трох навэл: фільм Нэлі Васілеўскай «Сябры па перапісцы» (2017), фільм Сяргея Сергіенка «Коля Едзе» (2017) і фільм Мітрыя Сямёнава-Алейнікава «Адной крыві» (2015). Кінаальманах «Пакаленне.BY» аб’ядноўвае фільмы маладых рэжысёраў, якія закранаюць у сваіх працах вечную тэму — «Ці лёгка быць маладым?». Кожная з

[Больш падрабязна]

Кліп Макса Каржа сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на ютубе

Кліп Макса Каржа на песню «Малый повзрослел» сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Ролік загрузілі на сайт два з паловай гады таму. На сёння гэта другі музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які паглядзелі больш за 100 мільёнаў разоў. Раней гэтую адзнаку пераадолеў кліп «Бьет бит» гурта IOWA. У адрозненне ад IOWA (гурт

[Больш падрабязна]

Выйшла стартавая версія AR-прыкладання reBrest

Зроблена стартавая версія AR-прыкладання reBrest. Спампаваць яе можна як на Android, так і на iOS. Перад пачаткам карыстання абавязкова праверце, ці падтрымлівае Ваш смартфон тэхналогію ARCore. Зараз у прыкладанні ёсць 1 аб’ект — Кляштар бернардзінак.

[Больш падрабязна]

У Мінску канцэртам ушануюць памяць вядомага музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі

Аўтару азначэння “беларускі рок” 29 верасня споўнілася б 60 гадоў. Беларускія музыкі ўшануюць памяць вядомага крытыка, пісьменніка і паэта Вітаўта Мартыненкі, якому б 29 верасня споўнілася 60 гадоў. У гэты дзень Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Андрэй Плясанаў, Алесь Камоцкі і іншыя героі кніг аўтара выступяць з акустычным канцэртам у

[Больш падрабязна]

З’явіўся фотаальбом «Палессе. Фотаздымкі з 1920-х і 1930-х»

Бездзеж (цяпер Драгічынскі раён). Як старыя, так і новыя хаты, асабліва большыя, маюць нізкую прызбу — земляную лаву. І на ёй садзяцца старыя людзі — для адпачынку, або забаўляюцца дзеці. Фота С. Бохніга. Як ён з’явіўся ў продажы — гэта цэлая гісторыя. Падрыхтавала выданне ў 1990-х польская этнограф Гражына Рушчык, тады ж ён і разышоўся

[Больш падрабязна]

Гурт «Dzieciuki» выклалі ў сеціва свой новы альбом

Альбом мае назву «Радыё Harodnia», і ў ім можна паслухаць 12 трэкаў. Па словах лідара і аднаго з вакалістаў гурта Алеся Дзянісава, праца над альбомам была вельмі канцэптуальнай: – Паэксперыментавалі з рознымі стылямі. З’явіліся нават такія цяжкія песні. І наадварот. Хтосьці скажа, што мы адыйшлі ад стылю фолк-панка. Я б не сказаў, што мы, па-першае,

[Больш падрабязна]

Паглядзіце, які класны мультфільм выйшаў да Дня ведаў: гісторыя беларускай кнігі ўсяго за тры хвіліны!

Саюз беларускіх пісьменнікаў спецыяльна да Дня ведаў падрыхтаваў школьнікам файны падарунак — анімацыйны фільм «Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі». У ім узноўленая сродкамі анімацыі, гісторыя беларускага кнігадруку праходзіць перад вачыма гледачоў за тры хвіліны. «Псалтыр» Францішка Скарыны, Статуты ВКЛ, падпольныя выданні Кастуся Каліноўскага, нашаніўская пара, эпоха беларусізацыі і першая Нобелеўская прэмія па літаратуры

[Больш падрабязна]

9 жніўня — дзень народзінаў Ларысы Геніюш: невядомыя факты пра яе

Яе лёс быў ланцугом раздарожжаў і выбараў. Складана ўявіць, як ва ўмовах невыносна цяжкага для беларусаў ХХ стагоддзя чалавек змог пражыць такое годнае жыццё, нідзе не схібіўшы, не здрадзіўшы сабе. Хоць фартуна раз за разам падкідала Ларысе Геніюш магчымасці жыць прасцей, камфортней… Ларыса не слухала. Хоць яе і не гадавалі ў нейкім спецыяльным патрыятычным духу.

[Больш падрабязна]

“Вяселле фэст” у сядзібе “Стулы”

10 жніўня ў сядзібе “Стулы” (в. Стойлы, Пружанскі раён) адбудзецца “Вяселле фэст” – фестываль, накіраваны на аднаўленне і папулярызацыю вясельных традыцый. Наведвальнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца са старажытнымі вясельнымі абрадамі ў маляўнічым месцы каля Белавежскай пушчы. Усіх гасцей фестывалю чакае атмасфера сапраўднага вясковага вяселля – з гульнямі, спевамі, танцамі, стравамі і напоямі. На імпрэзе будуць сапраўдныя

[Больш падрабязна]

Плакат, прысвечаны 1000-годдзю Брэста, выклікаў вялікія спрэчкі

26 ліпеня ў Выставачнай зале на вуліцы Савецкай у Брэсце адкрылася выстава плакатаў «Cześć Breść!», прысвечаных 1000-годдзю Брэста. Аўтары работ — маладыя дызайнеры — студэнты Акадэміі мастацтваў у Катавіцах (Польшча). Плакаты крэатыўныя — берасцейцы захопленыя. Толькі адзін з плакатаў выклікаў гарачую дыскусію ў сацыяльных сетках. З яго аўтаркай пагутарыў берасцейскі сайт natatnik.by. Той самы плакат да 1000-годдзя

[Больш падрабязна]

Бацькі запісваюць відэаінструкцыі для выхавацеляў, каб у садках паболела заняткаў на беларускай мове

Каб пашырыць беларускую мову ў дзіцячых садках, каманда грамадскіх дзеячаў «ViR-ViR» вырашыла запісаць відэаінструкцыі па правядзенні заняткаў для выхавацеляў. «Міністэрства адукацыі пастанавіла праводзіць заняткі па-беларуску адзін дзень на тыдзень. Але выхавацелям проста не хапае часу, каб знаёміцца з апошнімі дасягненнямі ў педагогіцы, збіраць адукацыйны матэрыял і перакладаць яго. А тыя метадычкі, што ёсць па-беларуску, збольшага

[Больш падрабязна]

«Ёсць нават гледачы з Японіі». На Ютубе з’явіўся беларускамоўны канал для дзетак

На YouTube з’явіўся беларускамоўны канал для дзетак. Яго галоўныя героі — Вера і Ян — праводзяць цікавыя эксперыменты і вучаць малых словам на роднай мове. Запусціць ютуб-канал для маленькіх журналістка Вольга Чайчыц — мама Веры і Яна — збіралася даўно: сама сутыкнулася з тым, што беларускамоўнага кантэнту не хапае. Мульфільмы на роднай мове і праекты для дзяцей

[Больш падрабязна]

Для агучкі мультфільма „Хамф” збіраюць грошы на платформе „Улей”

Дзіцячы серыял мультфільма „Хамф”, які агучваецца па-беларуску творчай суполкай „Gavarun.by”, далучыў да агучкі беларускага актора Алеся Малчанава. Для выхаду ў свет ангельскага мультфільма па-беларуску створаны краўнд-праект на сайце „Улей”. Ужо сабрана палова сумы. На працягу двух тыдняў неабходна сабраць другую. Кажа Ксенія Капіца, перакладніца мультфільма: – Наш праект плануецца на тры месяцы, тры серыі на

[Больш падрабязна]

Як у Мінску здымаюць апошнія кадры блокбастара пра Янку Купалу

«Беларусьфільм» стварае вялікае унікальнае і, галоўнае, нацыянальнае кіно пра лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Такі праект чакалі даўно, і яму прадракаюць яркую будучыню. У гэтыя дні здымаюць апошнія кадры карціны. Журналісты 27 чэрвеня сталі сведкамі падзей 1912 года, якія адбываліся ў Паўлаўскім парку Санкт-Пецярбурга, калі адбылася першая сустрэча Паўліны Мядзелкі і паэта. Карэспандэнтам БЕЛТА прадставілася магчымасць

[Больш падрабязна]

«Дзедзіч» далучыўся да кампаніі #ПагоняПобач і раздае налепкі

Вінілавая налепка з гербам «Пагоня» і надпісам Belarus, выпушчаная ў межах краўдфандынгавай кампаніі на molamola.by #ПагоняПобач, можна ўзяць на офісе «Дзедзіча». Мы любім сваю краіну, хочам бачыць яе моцнай і незалежнай, паважаем нашыя нацыянальныя і гістарычныя сімвалы. Нам хочуць даказаць, што герб «Пагоня» — гэта апазіцыйны сімвал, а мы пакажам — што народны, які любяць сотні тысяч беларусаў! Памер налепкі:

[Больш падрабязна]

У Кітаі адкрылі помнік Янку Купалу

У Сіаньскім універсітэце замежных моў, што знаходзіцца ў кітайскай правінцыі Шэньсі, адкрылі помнік Янку Купалу. Ва ўрачыстасці ўзяў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Кірыл Руды, паведамляе прэс-служба пасольства. Падчас цырымоніі Пасол выступіў з вітальнай прамовай і адзначыў важную ролю Янкі Купалы ў развіцці беларускай і сусветнай літаратуры. Студэнты універсітэта, якія вывучаюць беларускую мову як спецыяльнасць, падрыхтавалі

[Больш падрабязна]

Прэм’ера праекта «Апошнія сведкі»

4 ліпеня ў КХ адбудзецца прэм’ера беларуска-нямецкага тэатральнага праекта «Апошнія сведкі» па матывах кнігі Святланы Алексіевіч. Колькасць месцаў для гледачоў абмежаваная. Усе падрабязнасці ў суполцы мерапрыемства: Спектакль «Последние свидетели».

[Больш падрабязна]

Кінаклуб КХ запрашае на чарговы кінасеанс

Кінаклуб КХ запрашае на чарговы кінасеанс, які пройдзе ў гэтую пятніцу 21 чэрвеня ў 20: 00. Будзем глядзець дакументальны фільм «Звычайны фашызм», (СССР, 1965 г.). Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма. Уваход вольны! Добраахвотныя ахвяраванні ад 4 рублі на развіцця КХ вітаюцца! Чай, кава і прыемная атмасфера прыкладаюцца. Прыходзьце і запрашайце сваіх сяброў!

[Больш падрабязна]

Гары Потэр не будзе есці дранікі і бабку — перакладчыца пра беларускае выданне знакамітай кнігі

Радыё Свабода сустрэлася з Аленай Пятровіч, перакладчыцай першага рамана Джоан Роўлінг, і пагаварылі, чаму яна вырашыла перакласьці «Гары Потэра», як перапісвалася з праваўладальнікамі і ці будзе абеларушваць тэкст. Алена Пятровіч перакладае з ангельскай, польскай, украінскай моваў, выкладае на філфаку БДУ. У яе перакладзе выйшаў раман Рышарда Капусьціньскага «Падарожжы з Герадотам». Дзесяць гадоў Алена ўваходзіць у рэдкалегію часопіса

[Больш падрабязна]