КультураМузыка

Новыя музычныя рэлізы ад Макса Каржа, Nemiga і Palina

Трымайце свежы беларускі плэйліст: папаўняем свае трэк лісты і не забываем дзяліцца з сябрамі.

Ana Zhdanova “Мроі” — шчыры і пяшчотны трэк, падыходзіць для павольных танцаў на заходзе, мы праверылі.

Макс Корж “Это наш путь” — сумленны і кранальны трэк. Абавязкова слухаем, калі яшчэ не чулі.

NEMIGA “Радоваться мелочам” — чарговая навінка ад дуэта з Менска з рэтра гучаннем і смачным рытмам. Ды такая, што ногі самі пускаюцца ў скокі!

Hysterema “Maŭčańnie” — цікавосткі з Берасця! Альбом, які выйшаў у маі, і які мы незаслужана прапусцілі. Медытатыўны і імправізацыйны, у стылі псіхадэлічнага року, створаны за адзін вечар і запісаны за адзін дубль “жыўцом” пры дапамозе электрагітары і барабаннай “петлі”. Варта таго, каб вызваліць вечар і паслухаць, ці не праўда? Слухаць песню можно тут.

PALINA “Зачем это всё” — выдатная дачка сваёй краіны і выдатная дзяўчына з філасофскім пытаннем. Абавязкова слухаем!

KORCHENOVA & CAMA “Побач з тобою” — беларуска-украінскі дуэт двух прыгажунь. Слухаем!

Мутнаевока “Закладнік заганаў” — неверагодны гурт з такім жа трэкам. Абяцаем, што голас саліста Яўгена яшчэ доўга будзе стаяць у вас в вушах.

Relikt “Byli, Jość, Budziem” — сапраўдная скарбонка беларускага рока, кавер-альбом з кампазіцыямі культавых беларускіх гуртоў 80-90 гадоў: «Мроя», ULIS, «Бонда», «Камэлот», Сяржук Сокалаў-Воюш і іншых. Слухаць тут.

Nick Raikov “Pictured Life” — стары добры рок, што яшчэ трэба.

Samshzm “Валера” — вясёлы і лёгкі трэк ад праекта з Менска. Якому з Валер прысвечаны? Пазнаеш, калі паслухаеш!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

www.tiktakmersin.com - www.mersinlife.org - www.adanarehberi.org - www.ankarabugun.org - www.antalyaescortu.com - www.avrupayakasiescort.org - www.escorteskisehir.com - www.7billionactions.us - www.adanacoline.com - www.adanaescortayca.com - www.adanaescortberen.com - www.adanaescortbuket.com