Дзедзіч & Ко

Аб ліквідацыі АРР “Дзедзіч”

Што здарылася

Па прадстаўленні пракуратуры Брэста учора стала вядома, што за парушэнні  ліквідуеца наша установа – АРР “Дзедзіч”. Як стала вядома з інфармацыйных парталаў, прычынай для ліквідацыі стала дзейнасць, якая не адпавядае статуту – “замест аказання інфармацыйна-кансалтынгавых паслуг у галіне культуры арганізоўвала конкурсы мастацкіх твораў і трансляцыю ў сацыяльных сетках ролікаў, якія прапагандуюць фарміраванне ў грамадзян станоўчае стаўленне да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў”.

Што робіць “Дзедзіч”

За 21 год працы “Дзедзіч” рэалізаваў больш за 150 адукацыйных, асветніцкіх, экалагічных праектаў і праграм. Арганізацыя заахвочвае берасцейцаў быць актыўнымі і неабыякавымі гараджанамі, прыдумваць цікавыя ідэі і рэалізоўваць іх, каб наш горад станавіўся больш прыгожым, утульным і зручным для жыцця.

Самымі яркімі і масштабнымі праектамі, рэалізаванымі “Дзедзічам” за апошнія гады можна назваць Фестываль гісторыі і культуры ULMUS, які праходзіў у Гарадскім садзе ў 2019 гозе. Ён атрымаў высокія ацэнкі ад экспертаў і кіраўніцтва горада, стаў сапраўдным святам для гараджан. Летам 2020 года ў партнёрстве з Брэсцкім гарвыканкамам і мясцовым бізнэсам быў праведзены Конкурс гарадскіх ідэй Regeneration, у выніку якога было падтрымана 9 цікавых і актуальных для горада ідэй берасцейцаў. Усе ідэі былі паспяхова рэалізаваныя і прынеслі карысць гараджанам. У 2021 годзе быў запушчаны 2 сезон адукацыйнага праекта “Школа праектнага менеджара”, у выніку якога гараджане рэалізавалі 8 вельмі цікавых ідэй. 

Мы ганарымся тым, што актывісты “Дзедзіча”, удзельнікі нашых праектаў спрычыніліся да стварэння ў Берасці шматлікіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. Агулам у нашых мерапрыемствах – трэнінгах, міжнародных абменах, сустрэчах, узялі ўдзел больш за 5000 маладых берасцейцаў.

Падвядзенне вынікаў “Школы праектнага менеджара 2.0”

І яшчэ

Усе нашы дзеянні накіраваныя на прыцягненне ў грамадскую сферу Берасця крэатыўных і ініцыятыўных людзей, каб насычаць горад цікавымі і карыснымі імпрэзамі, рабіць гарадское жыццё больш разнастайным і прываблівым. 

Мы ўпэўненыя, што кожны, хто пазнаёміцца бліжэй з нашай арганізацыяй, зразумее, наколькі важна развіваць грамадскія ініцыятывы і садзейнічаць рэалізацыі карысных для гараджан ідэй.

Як можна дапамагчы зараз

Самае простае – падпісацца на нашыя сацыяльныя сеткі: Укантакце, Інстаграм, Фэйсбук, Тэлеграм, Твіттэр і наш ютуб-канал. Будзем удзячныя, калі паслухаеце і падпішыцеся (паставіце сардэчкі) наш падкаст пра Берасце і берасцейцаў “Нету места”: Яндекс.Музыка, УКантакце.

Брэнд, назва – не галоўнае. Галоўнае, што нам удалося сфармаваць прафесійную каманду, здольную рэалізоўваць карысныя і цікавыя праекты на карысць Берасця і яго жыхароў. І мы абавязкова працягнем гэта рабіць у новым фармаце.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *