Дзедзіч & Ко

Пра што наш праект і яго першая частка — артыкул «10 падзей, якія з’ядналi Беларусь як нацыю»

Беларусі вельмі шмат прыйшлося перажыць на шляху свайго станаўлення, таму важна, каб людзі не забывалі і не абясцэньвалі нашу гісторыю. АРР «Дзедзіч» запускае праект Код.ВY: пра тое, што робіць нас, беларусаў, беларусамі. Аб нашай агульнай гісторыі, спадчыне і аб людзях, якія нам яе пакінулі.

Каб тэкст быў цікавы тым, хто пра беларускую гісторыю ведае мала, каманда з «Дзедзіч» сумясціла простую падачу матэрыялаў і яркі візуал. А інфармацыйны партнёр праекта – выданне выданне «Брэсцкая газета».

Першая частка нашага праекту — артыкул «10 падзей, якія з’ядналі Беларусь як нацыю».

Пра што гэты артыкул?

Гэта матэрыял пра тое, як стваралася Беларусь, якія падзеі паўплывалі на станаўленне нашай нацыі і пра сімвалы Беларусі, якімі мы безумоўна ганарымся. Так, такіх падзей на самай справе больш чым 10, але мы паспрабавалі выбраць самае-самае важнае і асноўнае.

Каму спадабаецца матэрыял?

Людзям, якія не так даўно «прачнуліся» і хочуць лепей разабрацца ў гісторыі нашай краіны. Маладым беларусам, якiм у школе не падабалася гісторыя Беларусі, а цяпер яны хочуць папоўніць гэты прабел: мы спецыяльна пісалі матэрыял не «сухой» мовай без шкоды фактам, каб чыталася лёгка, але ў той жа час не было адчування, што чытаеш сумны падручнік.

Што ж далей?

Ёсць яшчэ вельмі шмат ідэй, таму асвета беларусаў на гэтым не скончыцца! Артыкулы — гэта толькі пачатак. Далей вас чакаюць гульні, маршруты для турыстаў, шоў і іншыя крутыя штукі. Сачыць за новымі прадуктамі можна на dzedzich.history.org.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *