Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
КультураМузыка

Беларускія музыкі выпусцілі трэк пра дарослае дзяцінства — «Арэлі»

Маладыя выканаўцы LEAR і Уладзь Лепяшынскі прэзентуюць новую песню пад назвай «Арэлі» на словы сучаснага паэта Віталя Рыжкова. Дарэчы, гэты верш у выглядзе мурала ўжо некалькі гадоў упрыгожвае сцяну ў цэнтры Магілёва.

— Наколькі мне вядома, даволі шмат хто думаў зрабіць з верша Віталя «Мама, прыйдзе час…» песню, і так атрымалася, што менавіта мая мелодыя натхніла Віталя вярнуцца да радкоў, якія ён напісаў 15 гадоў таму і дапісаць словы для куплетаў, — прыгадвае спявачка Валерыя Суравіцкая.

— Для мяне гэты трэк з’яўляецца важнай гісторыяй ў жыцці, вельмі спадзяюся, што гэты твор знойдзе свайго слухача які пабачыць сябе ў сюжэце трэка, — дзеліцца Уладзь Лепяшынскі.

— Чатырохракоўе «Мама! Прыйдзе час…» я напісаў у свае 20 гадоў, і ёсць нейкая сусветная логіка ў тым, што іншыя 20-гадовыя далі майму вершу новае жыццё, — кажа Віталь Рыжкоў. — Трэба было толькі дапісаць куплеты, і, я спадзяюся, што галоўны пасыл гэтай песні будзе зразумелы слухачам.Слухайце трэк на ўсіх пляцоўках.

Музычнае відэа, у якім сюжэт песні раскрываецца з дапамогай малюнкаў мастачкі, якія ствараюцца ў рэальным часе.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *