Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

23 мая незалежная трупа “Купалаўцы” пакажуць сваю “Паўлінку”

23 мая незалежная трупа “Купалаўцы” пакажуць сваю “Паўлінку”. Пачатак – 19:00. Трансляцыя адбудзецца на ютуб-канале трупы.


Усе гэтыя гады фінал “Паўлінкі” кардынальна адрозніваўся ад таго, што першапачаткова пісаў Янка Купала. Рэжысёру Льву Літвінаву арыгінальны фінал падаўся занадта змрочным для цяжкіх ваенных часоў. У выніку было прынятае рашэнне: замяніць трагічны фінал на шчаслівае яднанне каханкаў, якія збягаюць, узяўшыся за рукі, насустрач новаму жыццю. Менавіта такім спектакль і праіснаваў на сцэне больш за сем дзесяцігоддзяў. “Купалаўцы” вярнулі “Паўлінцы” яе сапраўдны фінал.

Адразу пасля прагляду купалаўцы чакаюць гледачоў у жывым эфіры на сустрэчы са стваральнікамі спектакля. Яўкі і паролі будуць агучаны трошкі пазней.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *