Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
КультураМузыка

Анлайн-прастора PartyZona запрашае: прэзентацыя праекта «Кадмій»

13 траўня ў анлайн-прасторы PartyZona ад кампаніі «Будзьма беларусамі!» выступіць гурт «Кадмій». Далучайцеся да эфіру! Пачатак у 19.30! 

Заснаваны вядомымі беларускімі музыкамі Дашай Кадамскай і Цімурам Рэйзісам, праект «Кадмій» спалучае ў сабе традыцыі бардаўскай песні, электроннай музыкі і этнічных спеваў. У 2020 годзе музыкі прэзентавалі ЕР «Горад», а зараз працуюць над матэрыялам для наступнага рэлізу.

У эфіры PartyZona музыкі правядуць прэзентацыю праекта. Такога вы яшчэ дакладна не чулі, таму чакаем на вашыя каментары і пытанні.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *