Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак 29 красавіка

Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца 29 красавіка.
Што за істота пасялілася пад ложкам хлопчыка Юзіка? Чаму з ёй не могуць справіцца ні служба змагання з кузуркамі, ні пажарныя, ні нават тата з мамай? Даведаемся 29 красавіка! Казку Надзеі Ясмінскай «Сподачак для Цмока» прачытае вольны купалавец, чароўны голас праекта «Кніжны воз» Хрысціна Дробыш. Пачатак а 19-й гадзіне!

Чытанне пройдзе на творчай анлайн-пляцоўцы «PartyZona», дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут вы зможаце даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.
Трансляцыя будзе тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *