Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Эфір праекта “Нету места” пра фінансавую і кіберпісьменнасць

Берасцейскі YouTube-праект «Нету места» ужо заўтра парадуе новым выпускам. У жывым эфіры трэнер нефармальнай адукацыі ГА «Клуб дзелавых жанчын” Ірына Волкава распавядзе пра эфектыўнае кіраванне ўласнымі фінансамі, а праграміст Леанід Райчонак – пра бяспеку ў мэсэнджарах Telegram і Viber. Спасылка на эфір.

Ого! А можна падрабязней?

Ва ўмовах фінансавага крызісу важна навучыцца эфектыўна кіраваць сваім бюджэтам. Трэнер ГА «Клуб дзелавых жанчын” Ірына Волкава раскажа, як гэта зрабіць незалежна ад сумы вашых даходаў. Як можна знайсці і абясшкодзіць сваіх «выкрадальнікаў грошай»? Як ухітрыцца адкладаць у нашых рэаліях? Ці трэба ўжо зараз задумацца аб сваёй пенсіі?

Ва ўмовах інфармацыйнай небяспекі важна ўмець абараняць свае персанальныя дадзеныя ў інтэрнэце. Праграміст Леанід Райчонак раскажа, як арганізавана шыфраванне дадзеных у мэсэнджарах Telegram і Viber. Якую інфармацыю пра нас захоўваюць мабільныя прылады і ці можна яе абмежаваць? Навошта патрэбна двухфактарная аўтарызацыя? Калі і якія віды чатаў лепш абраць для зносін?

Эфір пройдзе ў сераду, 21 красавіка, а 19:00.

Нагадайце, што за праект

Першы сезон праекта «Нету места» складаўся з серыі падкастаў з цікавымі спікерамі, а другі сезон выходзіць у відэафармаце на YouTube і аўдыёпадкастамі на ўсіх платформах. «Нету места» разлічаны на маладых берасцейцаў, у якіх гараць вочы на ​​самаразвіццё і навучанне. Усяго запланавана 16 анлайн-сустрэч. У кожным выпуску ўдзельнічаюць тры чалавекі: вядучы і два госця: эксперт і прадстаўнік адной з НДА горада.

Рабяты ўжо правялі 13 эфіраў, якія можна паглядзець у запісу на YouTube-канале Dzedzich Brest. Сярод абмеркаваных тэмаў: псіхалогія, медыя, урбаністыка, экалогія, беларуская мова і літаратура, бодзіпазітыў і актыўнае бацькоўства, гісторыя БНР і стратэгія “разумнага горада”, вандроўкі і права жывёлаў. У апошнім выпуску эксперты прэзентавалі модныя праекты пра беларускую спадчыну.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *