Дзедзіч & Ко

У Брэсце заўтра пагавораць пра папулярызацыю нашай спадчыны

Брэсцкі YouTube-праект «Нету места» рыхтуе новы выпуск. У пятнічным стрыме эксперты Аліна Дзеравянка і Сяргей Гапон  паразмаўляюць пра папулярызацыю спадчыны Беларусі. Распавядуць, што гэта такое, пазнаёмяць з цікавымі рэгіянальнымі праектамі і растлумачаць, як можна рэалізаваць свой праект у горадзе/вёсцы, дзе вы жывяце. Вось дзе можна паглядзець эфір.

 Ого! Можна падрабязней?

Дырэктар Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці Аліна Дзеравянка распавядзе пра цікавыя праекты, звязаныя з нашым горадам. Яны дапамагаюць прыцягнуць увагу людзей да захавання спадчыны Берасця, робяць працэс гістарычных даследванняў захапляльным і выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі для дэманстрацыі вынікаў. 

Фатограф Сяргей Гапон падзеліцца досьведам рэалізацыі свайго праекта Kreva Travel. Ён жыве ў мястэчку, дзе знаходзяцца руіны вядомага Крэўскага замка, і імкнецца прывабіць сюды турыстаў і аб’яднаць неабыякавых да гісторыі людзей. Цікава, як яму гэта ўдаецца? 

Глядзі эфір у пятніцу, 16 красавіка, а 20:00.

Нагадайце, што за праект

Першы сезон праекта «Нету места» складаўся з серыі падкастаў з цікавымі спікерамі, а другі сезон выходзіць у відэафармаце на YouTube і аўдыёпадкастамі на ўсіх платформах. «Нету места» разлічаны на маладых берасцейцаў, у якіх гараць вочы на ​​самаразвіццё і навучанне. Усяго запланавана 16 анлайн-сустрэч. У кожным выпуску ўдзельнічаюць тры чалавекі: вядучы і два госця: эксперт і прадстаўнік адной з НДА горада.

На YouTube-канале Dzedzich Brest можна паглядзець у запісу папярэднія 12 эфіраў. Сярод абмеркаваных тэмаў: псіхалогія, медыя, урбаністыка, экалогія, беларуская мова і літаратура, бодзіпазітыў і актыўнае бацькоўства, гісторыя БНР і стратэгія “разумнага горада”. У апошніх эфірах госці размаўлялі пра вандроўкі па Беларусі і свеце, а таксама тлумачылі, як можна абараніць правы жывёлаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *