Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Пра дасягненні і прынцыпы працы АРР “Дзедзіч”

У сувязі з шэрагам публікацый з тэндэнцыёзнымі ацэнкамі дзейнасці АРР “Дзедзіч” паведамляем, што Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” працуе ў Берасці ўжо 21 год і ажыццяўляе сваю дзейнасць адкрыта і публічна. У дадзеным артыкуле прапануем пазнаёміцца бліжэй з нашымі дасягненнямі і прынцыпамі працы.

За 21 год працы “Дзедзіч” рэалізаваў больш за 150 адукацыйных, асветніцкіх, экалагічных праектаў і праграм. Мы заахвочваем берасцейцаў быць актыўнымі і неабыякавымі гараджанамі, прыдумваць цікавыя ідэі і рэалізоўваць іх, каб наш горад станавіўся больш прыгожым, утульным і зручным для жыцця.

Напрыклад, у 2019 годзе ў Гарадскім садзе намі быў арганізаваны Фестываль гісторыі і культуры ULMUS, які прадэманстраваў новы фармат гарадскіх святаў. Ён атрымаў высокія ацэнкі ад экспертаў і кіраўніцтва горада, стаў сапраўдным святам для гараджан. Падрабязней з фестывалем можна пазнаёміцца на сайце. На пачатку мінулага года мы арганізавалі курсы псіхалагічнай падтрымкі валанцёраў і грамадскіх актывістаў, якія адчувалі прафесійнае выгаранне.

Праекты, ініцыяваныя намі, рэалізоўваліся ў тым ліку і пры падтрымцы мясцовых уладаў, бізнэса, грамадскіх арганізацый горада. Летам 2020 года ў партнёрстве з Брэсцкім гарвыканкамам і мясцовым бізнэсам мы правялі Конкурс гарадскіх ідэй Regeneration. Падтрымалі 9 цікавых і актуальных для нашага горада ідэй берасцейцаў. Усе ідэі былі паспяхова рэалізаваныя і прынеслі карысць гараджанам. Падрабязней пра конкурс і самі ідэі можна паглядзець на сайце.

Апошнія некалькі гадоў мы праводзім штогадовую адкрытую грамадскую прэмію з вызначэннем самага паспяховага праекта “Праект года” і самага актыўнага валанцёра ў Берасці “Валанцёр года”.

Мы ганарымся тым, што актывісты “Дзедзіча”, удзельнікі нашых праектаў спрычыніліся да стварэння ў Берасці шматлікіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. Агулам у нашых мерапрыемствах – трэнінгах, міжнародных абменах, сустрэчах, узялі ўдзел больш за 5000 маладых берасцейцаў.

Усе нашы дзеянні накіраваныя на прыцягненне ў грамадскую сферу Берасця крэатыўных і ініцыятыўных людзей, каб насычаць горад цікавымі і карыснымі імпрэзамі, рабіць гарадское жыццё больш разнастайным і прываблівым. У бліжэйшых планах – дапамога ў рэалізацыі чарговых 10 праектаў берасцейцаў, удзельнікаў нашай Школы праектнага мэнэджэра. Яны прыдумалі цікавыя ідэі, пры дапамозе трэнера распрацавалі праекныя заяўкі і выйгралі конкурс на іх рэалізацыю. У бліжэйшыя месяцы берасцейцы змогуць узяць удзел у рэалізацыі кожнай з гэтых 10 ідэй.

Таксама любы берасцеец можа падтрымаць дзейнасць АРР “Дзедзіч” фінансава, альбо сваім валанцёрскім унёскам.

Мы ўпэўненыя, што кожны, хто пазнаёміцца бліжэй з нашай арганізацыяй, зразумее, наколькі важна развіваць грамадскія ініцыятывы і садзейнічаць рэалізацыі карысных для гараджан ідэй. Больш падрабязна з нашай працай можна пазнаёміцца на гэтым сайце, у сацыяльных сетках: Укантакце, Інстаграм, Фэйсбук, Тэлеграм, Твіттэр. Наш ютуб-канал.

А на гэтых пляцоўках можна слухаць наш падкаст пра Берасце і берасцейцаў “Нету места”: Яндекс.Музыка, УКантакце.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *