Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

“Палтэргейст ці дамавік”: анлайн-дыскусія пра беларускую міфалогію – 1 красавіка

Кампанія “Будзьма!” запрашае на анлайн-дыскусію паразважаць на тэму, чым гарадскія міфы адрозніваюцца  ад вясковых,   наколькі сучасны чалавек схільны ў іх верыць і ў чым адрозненне аўтэнтычнай міфалогіі ад кабінетнай.

Удзел у дыскусіі возьмуць: Яўген Кот, аўтар праекту “Беларускі бестыярый”, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, навуковы супрацоўнік дэпартаменту гуманітарных навук ЕГУ Генадзь Коршунаў і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ Зміцер Скварчэўскі. 

Нашыя спікеры  – абазнаныя эксперты – падзеляцца сваімі думкамі і адкажуць на пытанні аўдыторыі. Паўдзельнічаць, ці паглядзець дыскусію можна на нашым youtube-канал 1 красавіка а 19-й гадзіне. Задавайце пытанні і падпісвайцеся на канал! 

Разам з дыскусіяй мы адкрываем культурна-асветную анлайн-прастору PartyZonа, з дапамогай якой вы здолееце ўдзельнічаць у цікавых дыскусіяй, асветных сустрэчах, прысвечаных нашай мове, культуры  і гісторыі. А яшчэ там вы пазнаёміцеся з нашымі творцамі, тымі, хто стварае зараз для вас адметную беларускую культуры. Сачыце за абвесткамі на нашым сайце ды ў сацыяльных сетках! 

Спасылка на трансляцыю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *