Дзедзіч & Ко

У рамках праекта “Мейсца” прайшоў вечар гульняў

Любіце настольныя гульні? У рамках праекта “Мейсца” прайшоў вечар гульняў з уладальнікам самай вялікай калекцыі настольных гульняў у Берасці Валерыем Ліцьвінчуком.

Валерый распавёў, што такія гульні як «Манаполія», «Манчкін» і «Мафія» даўно састарэлі. Сярод захопленых гульцоў іх назвы непрыстойна прамаўляць услых.

У свеце геймінга ёсць дзве вялікія школы настольных гульняў: еўрапейская і амерыканская. Гульні амерыканскай школы называюць «амерытрэш». У адрозненні ад еўрагульняў там няма разлікаў і складаных стратэгій. Звычайна гульні «амерытрэш» атмасферныя і лёгкія.

На вечарыне былі госці, якія ствараюць сваю гульню – беларускую настолку, прысвечаную міфалогіі і гісторыі Рэчы Паспалітай.

Валерый распавёў, што гульню беларускай тэматыкі ўжо спрабавалі прэзентаваць. «Фальварак» была задумана як атмасферная гульня пра беларускую вёску. Калі гульню ўзялося выпускаць расійскае выдавецтва (таму што ў Буларусі гэта зрабіць амаль немагчыма), яна выйшла з тэмай камунізму ў космасе.

Калі вы апынуліся на вечарыне, а вывучаць касмічных камуністаў не хочацца, вось вам 4 класныя настольныя гульні ад Валерыя Ліцьвінчука:

  • «Декодэр»;
  • «Кодавыя імёны»;
  • «Пакуль я сплю»;
  • «Два пакоі і бомба».

«Пытанняў не засталося, давайце гуляць!».

Арганізатар праекта “Мейсца” – Культурна-асветніцкая ўстанова “Брэсцкі Аазіс”. Інфармацыйная і метадычная падтрымка: “Агенцтва рэгіянальнага развіцця” Дзедзіч “.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *