Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Запушчаны сайт з жаночымі гісторыямі пра жыццё ў паслявыбарнай Беларусі

Беларусы і беларускі — бясконцая крыніца для натхнення. Так падумалі і аўтаркі праекта «Адна з нас» і стварылі прыгожы праект пра жанчын у паслявыбарчай Беларусі.

Праект «Адна з нас» — кропля ў моры тысяч гісторый жанчын са жніўня, верасня, кастрычніка, лістапада, снежня 2020. Дваццаць апавяданняў паказваюць жаночы досвед жыцця ў паслявыбарчай Беларусі з розных бакоў — шматгранным, шчырым, кранальным.

Жаночыя маршы сталі пераломнай кропкай у гісторыі паслявыбарчага руху Беларусі. Але, акрамя актыўнага ўдзелу ў мітынгах, жанчыны былі задзейнічаныя ў валанцёрскіх службах, падтрымлівалі сваіх блізкіх, імкнуліся рабіць яшчэ больш, змагаліся са сваімі страхамі і трывогай. Нягледзячы на тое, што гісторыі ў тым ліку распавядаюць пра некаторыя падзеі, вялікая ўвага надаецца менавіта пачуццёваму досведу гераінь праекта.

Жонкі, маці, сёстры, дочкі, сяброўкі, калегі, аднакурсніцы, суседкі. У гэтых гісторыях вы пазнаеце сябе і сваіх блізкіх — беларусак, чыё жыццё змянілася назаўжды пасля жніўня-2020. Апавяданні праілюстраваныя ёмістымі анімаванымі малюнкамі-дэталямі з гісторый жанчын. А некаторыя з іх гавораць з сузіральнікамі без слоў.

racyja.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *