Дзедзіч & Ко

У Берасці ўчора правялі арт-вечарыну. Вось што на ёй было

Учора, 18 сакавіка, прайшоў майстар-клас мастачкі Аляксандры Гаўрусік і дызайнера Анастасіі Лявошка. Гэта трэцяя сустрэча ў рамках праекта “Мейсца».

Што было на арт-вечарыне?

У першай частцы творчай сустрэчы ўдзельнікі разам з Аляксандрай малявалі макі. Кветкі спачатку прамалёўвалі алоўкам, а асноўныя дэталі – фарбамі. За гадзіну ў рабят атрымаліся малюнкі, якія можна браць у рамку і вешаць на самае бачнае месца.

У другой частцы сустрэчы Анастасія Лявошка правяла арт-тэрапію. Удзельнікі фарбамі спачатку адлюстравалі свае чаканні ад 2021, а пасля нанеслі раздрукаваныя выявы на больш ўпадабаны ўчастак. Для гэтага трэба было злёгку намачыць трафарэт, а пасля сцерці паперу рукамі, пасля чаго сама выява заставалася на фарбе.

З атрыманага малюнка можна зрабіць паштоўку. Таксама з дапамогай такой тэхнікі можна маляваць па тканіне.

Нагадаем, праект «Мейсца» – ініцыятыва ад рабят з арганізацыі «Аазіс». У межах праекта запланаваны сустрэчы з цікавымі крэатыўнымі берасцейцамі. Ужо прайшлі тры сустрэчы, а ўжо ў аўторак, 23 сакавіка, пройдзе лекцыя краязнаўцы Антона Дацкевіча пра гісторыю мікрараёнаў горада.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *