Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

“Мейсца” – цыкл сустрэч з крэатыўнымі берасцейцамі

З вясной у Берасце прыходзяць новыя праекты. Культурная ініцыятыва «Аазіс» запускае праект “Мейсца”. Гэта серыя сустрэч з цікавымі “месцічамі” – творчымі берасцейцамі, якія ў нефармарльнай абстаноўцы распавядуць аб сваёй працы ўсім жадаючым. Гэта будуць майстар-класы, экскурсіі, лекцыі, якія дапамогуць выйсці гараджанам з зімняй спячкі і пазнаёміцца бліжэй з творчымі і крэатыўнымі людзьмі Берасця.

Што за ініцыятыва і якая ў яе мэта?

Рабяты з ініцыятывы «Аазіс» прыдумалі фармат сустрэч, дзе людзі будуць не толькі знаёміцца з цікавымі берасцейцамі, але і ўключацца ў жыццё лакальных ініцыятыў. На сустрэчах людзі пракачаюць уменні па стварэнні кантэнта, пазнаёмяцца з гісторыяй Берасця і крэатыўнай прасторай горада, будуць вучыцца маляваць з выкладчыкам жывапісу, рабіць крутыя фота з фатографамі берасцейскіх СМІ і многае іншае. 

«Аазіс» пакуль запланаваў 10 мерапрыемстваў. Частка сустрэч пройдзе на свежым паветры. Весці іх будуць творчыя берасцейцы: фатографы, архітэктары, гісторыкі, журналісты і іншыя трэндсеттэры брэсцкага актывізму.

За каронавірус можаце не хвалявацца: на сустрэчу адбяруць не больш за 20 чалавек і рассадзяць згодна з правіламі сацыяльнага дыстанцыявання.

І калі першая сустрэча?

На першай імпрэзе журналістка Аксана Бровач распавядзе, як ствараць кантэнт, за які не будзе сорамна, і чаму добра пісаць – навык, які патрэбны кожнаму. Сустрэча адбудзецца вечарам у чацвер 4 сакавіка, а 18:30. Пра месца правядзення паведамяць усім, хто зарэгіструецца на сустрэчу.

Для таго, каб прыняць удзел у першай сустрэчы і бліжэй пазнаёміцца з ідэяй праекта, патрэбна запоўніць анкету-заяўку. Заяўкі прымаюцца да 23:59 аўторка 2 сакавіка, але лепей не зацягваць да апошняга дня: колькасць месцаў абмежавана. І так, гэта бескаштоўна.

Дадатковыя пытанні можна задаць мэнэджару праекта Наталлі Матвійчук: +375-33-607-85-29 (Viber, WhatsApp, Telegram).

Арганізатар праекта “Мейсца” – Культурна-асветніцкая установа “Брэсцкі Аазіс”. Інфармацыйная і метадычная падтрымка: “Агенства рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *