Будзь актыўнымДзедзіч & Ко

У Брэсце запускаюць школу, дзе дапамогуць з нуля стварыць фестываль, майстэрню ці стрыт-арт

Наша каманда запускае крутую адукацыйную праграму. За тры месяцы ты рэалізуеш свой праект (ад дваровага фэсту да сацыяльнай майстэрні), навучышся працаваць з камандай і шукаць спонсараў.

Што за праграма?

Гэта “Школа праектнага менеджэра 2.0”. Чаму 2.0? Таму што такі праект рабяты ўжо рабілі ў мінулым годзе і вось зараз запускаюць другі сезон. У ім могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя (жыхары Брэста ад 18 гадоў). Адзінае патрабаванне – хацець ладзіць двіжухі ў горадзе ва ўмовах закрытых межаў і пандэміі.

– Падчас падвядзення вынікаў конкурсу гарадскіх ідэй Regeneration, мы ўбачылі, што ў берасцейцаў ёсць шмат ідэй, а самі людзі неабыякавыя да свайго горада, – распавядае кіраўнік «Школы праектнага мэнэджара» Дзяніс Трацюк. – Менавіта для такіх гараджан наша каманда вырашыла запусціць другі сезон адукацыйнай праграмы.

Чаму навучаць?

Запрошаныя эксперты навучаць удзельнікаў правільна афармляць сваю ідэю ў праект, а менавіта:

  • як пазначыць і сфармуляваць праблему;
  • як знайсці партнёраў, грошы і зацікаўленых людзей у каманду;
  • як кіраваць камандай, планаваць яе дзейнасць і ацэньваць вынікі.

Пасля адукацыйных блокаў кожны ўдзельнік зможа напісаць і рэалізаваць свой міні-праект. Арганізатары падтрымаюць 10 самых класных праектаў. На працягу ўсіх этапаў (люты-май) ўдзельнікі «Школы» змогуць кансультавацца з экспертамі ў праектным менеджменце.

Аўтараў трох “самых-самых” праектаў ўзнагародзяць прызамі. Ўзнагароджанне пройдзе ў святочнай абстаноўцы з удзелам прадстаўнікоў НДА Брэста і Беларусі.

Калі пройдзе “Школа”?

“Школа праектнага менеджэра” пройдзе ў лютым і будзе разбіта на тры адукацыйных блока. Два з іх пройдуць у Брэсце, трэці – за горадам, у “Доме еўрапейскіх сустрэч”. Кожны блок будзе доўжыцца каля 8 гадзін.

Пасля навучання ўдзельнікі “Школы” будуць рэалізоўваць свае праекты – з сакавіка па май. У канцы мая рабят чакае выпускны – узнагароджанне аўтараў лепшых праектаў, уручэнне сертыфікатаў аб праходжанні навучання і святочны фуршэт.

Для ўдзелу ў праграме трэба запоўніць заяўку да 29 студзеня. Усяго ў “Школу” набяруць 20 чалавек. І так, гэта сапраўды бясплатна.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да Дзяніса: +375298010147 (Viber, WhatsApp, Telegram).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *