Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
КультураМузыка

Гурт Laudans выпусціў песню, напісанаю ў Жодзінскім СІЗА

Берасцейскі гурт Laudans выпусціў відэа на сваю песню “Vysnova”. Здымалася відэа ў офісе “Дзедзіча”.

– Гэта песня напісалася ў Жодзіна. Магчыма, нават каля часу 23.34. Дакладна цяжка сказаць, бо там мы не ведалі часу. Думкі былі светлыя. Па адной прычыне: усе, хто быў там, былі адной сям’ёй. Многім з нас задавалі такое пытанне: чаго вам не хапае, якія перамены вам патрэбны, дзеля чаго вы выходзіце, – напісалі ўдзельнікі гурта пад відэа на сваім Ютуб-канале. – Я кожны раз думаў, што адным словам немагчыма адказаць. Гэта падобна на тое, як адразу ж адказаць, якая мара твайго жыцця. Наўрад ці гэта магчыма так знянацку і пры такіх абставінах. Пішучы гэтую песню я змог адказаць сам сабе: “спаўненне мараў не ў дасканалым, а проста быць разам” і сёння мы хочам перадаць гэтую думку вам.

Песню і відэа гурт Laudans прысвяціў моцным беларусам.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *