Будзь актыўнымДзедзіч & Ко

АРР «Дзедзіч» адчыняе вакансію праектнага мэнэджэра

АРР «Дзедзіч» шукае мэнэджэра для праекта «Цыкл аудыёпадкастаў «Ёсць Размова». Праект прадугледжвае правядзенне сустрэч анлайн (аўдыёпадкаст + відэа), а па магчымасці – афлайн, з вядомымі і папулярнымі людзьмі: экспертамі, інфлюэнсерамі, лідэрамі/актывістамі берасцейскіх НДА, сацыяльнымі прадпрымальнікамі і г.д.

Што мы прапаноўваем: невялікі, але стабільны заробак з бонусамі і перспектывай росту, мноства магчымасцяў для самаразвіцця і дадатковай адукацыі, стажыроўкі і трэнінгі павышэння кваліфікацыі, сучасныя навыкі і ўменні, праца ў прыгожым і ўтульным офісе ў цэнтры Берасця, новыя знаёмствы і сустрэчы з цікавымі людзьмі.
Выпрабавальны тэрмін: 1 месяц.

Ключавымі крытэрамі пры разглядзе кандыдатур будуць:

  • папярэдні досвед грамадскай дзейнасці,
  • знаёмства з дзейнасцю экспертнай і навуковай супольнасці краіны,
  • камунікабельнасць,
  • валоданне беларускай мовай (на пісьме і пры размове),
  • заматываванасць на развіццё і прафесійны рост.

Перавагамі будуць карыстацца таксама суіскальнікі, знаёмыя з дзейнасцю недзяржаўных арганізацый Берасця і краіны.

Запрашаем стаць часткай нашай каманды – маладых і таленавітых берасцейцаў, якія робяць Берасце лепшым.
Калі вы бачыце сябе на гэтай пасадзе – запаўняйце заяўку: https://forms.gle/XuwBGA3QsKRQX89u7. Дадавайце пры наяўнасці ваша рэзюмэ, іншыя дакументы, якія вы лічыце неабходным прыкласці, і чакайце запрашэння на сумоўе. Заяўкі прымаем да 24 снежня. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: Дзмітрый Шыманскі (+375297242116, @dzedzich).

Што: мэнэджэр праектаў.
Дзе: офіс АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46).
Калі: чвэрць стаўкі – 2 гадзіны у дзень. Гнуткі графік працы.
Што трэба рабіць: пошук і запрашэнне гасцей, праца з тэкстамі, вядзенне сац. сетак, арганізацыя відэа/аудыёзапісу, камунікацыя з валанцёрамі, афармленне справаздачнай дакументацыі. Мы ўсё падрабязна распавядзём і навучым, як гэта рабіць.

Цыкл сустрэч “Ёсць размова” рэалізоўваўся АРР “Дзедзіч” з 2015г. па 2017г. – тады было праведзена больш за 40 сустрэч берасцейцаў з вядомымі экспертамі ў розных сферах жыцця – лічбавых тэхналогіі, бюджэтныя падарожжы, фінансавая аналітыка, тату, урбаністыка, здаровы лад жыцця, астраномія і шмат іншых. Новы праект мае на мэце павышэнне ўзроўню ўдзелу берасцейскай моладзі ў дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці праз інфармаванне, стварэнне ўмоў для асабовага росту, папулярызацыю грамадскага актывізму шляхам правядзення цыкла подкастаў і відэзапісаў з удзелам вядомых гасцей.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *