Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Шукаеце партнёраў? Запрашаем на Беларуска-Нямецкую кааперацыйную біржу!

Знайсці партнёраў для сваіх будучых міжнародных праектаў, пазнаёміцца з досведам працы беларускіх і нямецкіх НГА, даведацца пра крыніцы фінансавання міжнародных праектаў – заяўляйцеся на ўдзел у Біржы і скарыстайцеся гэтымі магчымасць.

Для удзелу ў ёй неабходна да 15 снежня:

– запоўніць заяўку

– запоўніць профіль сваёй арганізацыі (спампуйце дакумант па спасылцы ніжэй і дашліце яго на адрас [email protected])

Біржа з’яўляецца фінальным мерапрыемствам беларуска-нямецкага онлайн Форума “PRodvizhenie”, у межах якога ў лістападзе і снежні бягучага года адбыўся цэлы шэраг вэбінараў, майстар-класаў, прэзентацый, віртуальных экскурсій, якія праводзілі нямецкія і беларускія эксперты.

Онлайн Форум PRodvizhenie з’яўляецца часткай аднайменнай праграмы, якая на працягу трох год ладзілася ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і праектнай групай CoopForum International (Берлін, Германія).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *