Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
ГрамадстваМедыя

10 падкастаў, якія робяць беларусы і якія варта паслухаць

Калі ад музыкі стаміліся, Ютуб глядзець стала зусім нецікава – прапануем вам нашу падборку з цікавых і клёвых падкастаў, якія запісваюць беларусы.

Люди в черном – сведчанні людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў беларускіх сілавікоў падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі.

Нету места – падкаст пра Берасце і яго жыхароў ад каманды АРР “Дзедзіч”.

Будет весело, инфа 100% – лёгкі і не стрэсавы падкаст аб жыцці мужчын з мікрараёна “Каменная горка” Менска.

А што скажа мама? – падкст-размова маці і дачкі пра адукацыю, беларускую мову, пратэсты і шмат яшчэ чаго.

Bellit – падкаст пра сучасную, і не толькі, беларускую літаратуру.

Идейный подкаст – штотыднёвая гутарка пра Беларусь здаровага чалавека.

Ты уже? – вельмі сумленны падкаст пра сэкс у самых розных яго праявах: ад мастурбацыі ў турме да БДСМ-адносінах у людзей з інваліднасцю. Кожныя два тыдні вядучыя Ліза Мароз і Глеб Сямёнаў адкрыта дзеляцца сваімі гісторыямі і беражліва збіраюць чужыя.

Прослушка – падкаст Onliner пра серыялы. Выбіраем, што паглядзець адвячоркам.

RADVIEW – у гэтым падкасце сучасныя людзі размаўляюць пра сучасныя навіны і падзеі.

Антон говорит в микрофон – абсалютна не навуковы і зусім не папулярны падкаст, у якім Антон кажа ў мікрафон.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *