Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Легендарны Вольны хор прэзентуе новы кліп і запрашае на  анлайн-прэзентацыю альбома

«Вольны хор» выпусціў кліп на песню барда Андрэя Мельнікава «Гэта мы». Упершыню песня загучала ў харавым выкананні.

«Вольны хор» з’явіўся ў жніўні 2020 года, як рэакцыя на палітычныя падзеі  ў краіне, — гэта аб’яднанне музыкаў, якія не могуць маўчаць, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі.

Сёння Хор прэзентуе кліп на песню «Гэта мы» – як чарговыя словы падтрымкі ўсім беларусам. У кліпе ўжыты шчымлівыя фрагменты з мірных акцый пратэсту, што яшчэ раз нагадваюць: «гэта мы» робім гісторыю!

Гэта – тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм.

Гэта – не яны. Ведае Бог: гэта – мы! Гэта – мы!

Гэта мы – тыя, хто цягам чатырох месяцаў наспынна змагаецца за волю. Гэта мы – тыя медыкі, завадчане, студэнты, хто выйшаў на шлях барацьбы з несправядлівасцю і падманам. Гэта мы – тыя, хто цвёрда ведаюць сваю мэту, і ўпэўнена крочаць да яе.

Музыка і словы песні: Андрэй Мельнікаў.

Песня «Гэта мы» ўвайшла ў новы альбом Вольнага хору «Годныя песні», анлайн-прэзентацыя якога адбудзецца ў гэтую суботу, 12 снежня. На першым вялікім канцэрце прагучаць усе галоўныя песні Хору, што гучалі ў гэтыя месяцы ў розных кропках нашай краіны.

12 снежня, 20:00. Уваход вольны.

Трансляцыя адбудзецца на ютуб-каналах Годна і Наш Дзень.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *