Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі адкрывае прыём заявак на навучанне

Заняткі будуць праходзіць у вячэрні час. Працягласць навучання — 8 месяцаў (лістапад-чэрвень). Кошт поўнага курса навучання — 480 BYN. Для ўдзелу ў конкурсе заявак на навучанне ў ECLAB ў 2020/2021 неабходна запоўніць анкету па спасылцы. Дэдлайн падачы заявак — 24 кастрычніка 2020 года.

У 2020/2021 годзе навучанне ў ECLAB будзе праходзіць у змешаным (blended learning) або толькі анлайн-фармаце ў залежнасці ад эпідэміялагічнага становішча ў краіне. Анлайн-прэзентацыя праекта пройдзе 14 кастрычніка а 19:00 на фэйсбук-старонцы ECLAB.

У гэты няпросты і насычаны для Беларусі перыяд каманда ECLAB адкрывае набор на навучальны год 2020/21. Ва ўмовах, калі падзеі разгортваюцца з неверагоднай хуткасцю і мяняецца звыклая карціна свету, шмат каму — і нам у тым ліку — патрэбныя новыя кропкі апоры. Мы ўпэўненыя, што вучоба, новыя веды і камунікацыя з аднадумцамі могуць стаць такім пунктам апоры, а таксама дапамогуць пад іншым вуглом зірнуць на бягучыя падзеі і знайсці новыя сэнсы ў звычайных рэчах.

Мы заўсёды з гонарам казалі пра тое, што ECLAB — гэта супольнасць. Сёння мы яшчэ больш упэўненыя ў тым, што будучыня — за супольнасцямі, якія забяспечваюць падтрымку і ўмовы для развіцця і свабоднай камунікацыі. Мы рады запрасіць новых студэнтаў і студэнтак стаць часткай ECLAB і чакаем заявак ад усіх, хто адчувае патрэбу ў новых ведах і навыках, плённых дыскусіях, даследчых і творчых праектах.

Набор студэнтак і студэнтаў ажыццяўляецца ў рамках сямі канцэнтрацый:

  • «Крытычная урбаністыка»
  • «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка»
  • «Масавая культура і медыя»
  • «Публічная гісторыя»
  • «Гендарныя даследаванні»
  • «Сучаснае мастацтва»
  • «Сучасны тэатр»

Заняткі канцэнтрацыі «Сучасны тэатр» пачнуцца ў сярэдзіне студзеня 2021 года і будуць доўжыцца 5 месяцаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *