Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
КультураМузыка

Лявон Вольскі прадставіў сінгл „Ворагі народу”

Лявон Вольскі з гуртом Volski прадставіў новы сінгл “Ворагі народу”. У лірык-відэа сучасныя здымкі з вуліц Беларусі спалучаюцца з жывапісам сярэднявечнага мастака Іераніма Босха.

– Беспакараныя фальсіфікатары, нахабныя палітычныя каментатары, самаўпэўненыя ліквідатары беларускае самасвядомасці, напампаваныя карнікі ў форме і бясформенныя цёткі на пасадах, увесь гэты шэры статак “выжесамівсёпрекраснопонімаете” з патухлымі вачыма і фанатыкі ўлады з завеяй у вачах… Песня-прысвячэнне. Без паўтаноў. Чырвоным па белым, – напісаў Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Сінгл “Ворагі народу” дасяжны на лічбавых пляцоўках (спіс дапаўняецца). Аўтар відэа – Мацвей Сабураў.

У жніўні Лявон Вольскі таксама выдаў сінгл “Іржавая дзяржава” і ўз’яднаўся на адну песню з N.R.M., у ліпені – заспяваў “Дыхаем зноў” у дуэце Уладзімірам Пугачам з J:МОРС.

racyja.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *