Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Конкурс плакатнага мастацтва праводзяць у Берасці

За апошнія тыдні берасцейцы паказалі ўсёй краіне, наколькі яны салідарныя і крэатыўныя. Сотні жыхароў Берасця штодзень выходзяць на мірныя акцыі салідарнасці і заяўляюць пра сваю грамадскую пазіцыю, у тым ліку, ствараючы плакаты.

За 2 тыдні мірных пратэстаў можна было пабачыць безліч крэатыўных плакатаў берасцейцаў. У сацсетках ужо пішуць пра тое, што плакаты на акцыях у Беларусі можна аднесці да асобнага віда мастацтва. Мы згодныя з гэтай думкай, таму абвяшчаем конкурс на самыя цікавыя і крэатыўныя плакаты.

Каб прыняць удзел, трэба выканаць толькі 1 умову: апублікаваць фотаздымак свайго аўтарскага плаката у Instagram з хэштэгамі #плакатбрест, #плакатбрэст да 23.59 31 жніўня.

Аўтары трох лепшых плакатаў па версіі журы атрымаюць па 5 значкаў з выявай свайго плаката, творча апрацаванага прафесійнымі дызайнерамі.

Вынікі будуць падведзеныя 1 верасня і апублікаваныя на сайце dzedzich.org.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *