Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Заява АРР “Дзедзіч”!

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і парушэнняў правоў чалавека.

Больш за 20 год АРР “Дзедзіч” паслядоўна выступае за развіццё грамадзянскай супольнасці на карысць пазітыўных перамен у Берасці і ў краіне. Мы грунтуем сваю дзейнасць на каштоўнасцях свабоды, дэмакратыі, роўнасці, вяршэнства права і правоў чалавека, павагі для чалавечай годнасці. З вялікім болем у апошнія дні мы назіраем:

  • неабгрунтаваны гвалт у дачыненні да грамадзян з боку структур, якія павінны быць на варце правоў і свабодаў,
  • выкарыстанне беларускіх вайскоўцаў для рэпрэсій супраць уласнага народа,
  • шматлікія парушэнні Канстытуцыі і выбарчага заканадаўства,
  • хлусню з боку дзяржаўных СМІ.

Усё гэта непрымальна і не можна мець апраўдання!

АРР “Дзедзіч” заклікае да:

  1. Безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў, спыненне ўсіх палітычна матываваных крымінальных спраў.
  2. Арганізацыі бяспечных умоў для мірных грамадскіх сходаў на цэнтральных плошчах гарадоў з мэтай пошуку і абмеркавання шляхоў выхаду з палітычнага крызісу.
  3. Арганізацыі прамой трансляцыі з гэтых сходаў на рэгіянальных тэлеканалах.
  4. Правядзення Круглага стала ў Менску і ў рэгіёнах па вызначэнні працэдуры выхаду з палітычнага крызісу.
  5. Публічных выбачэнняў кіраўнікоў выбарчых камісій, супрацоўнікаў выканкамаў, МУС, адказных за парушэнне выбарчага заканадаўства, правоў і бяспекі грамадзян.

Рада АРР “Дзедзіч”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *