Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Рэкрэацыя на памежжы

У Залессі, што на Камянеччыне, гэтымі ліпеньскімі днямі можна было сустрэць з дзясятак прыезджых, якія выдзяляліся на фоне мясцовых. Справа ў тым што ў вёску з’ехаліся мастакі на мерапрыемства якое арганізавала берасцейская галерэя Прастора „Крылы Халопа” (КХ).

Лізавета Міхальчук, куратарка галерэі „Прастора „КХ”:

– Гэта мастацкі летнік, які праходзіў у вёсцы Залессе Камянецкага раёну ў Доме Еўрапейскіх сустрэч які належыць агенцтву рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Цягам тыдня 7 мастакоў і мастачак з Менска і Берасця працавалі тут, жылі разам, размаўлялі, адпачывалі. Вельмі хацелася аб’яднаць мастакоў і мастачак каб адбылася нейкая выстава. Шукалі такі фармат, які мае назву „Рэкрэацыя на памежжы”.

У фінальны, сёмы дзень перабывання ў Залессі і адбылася выніковая выстава. Цягам дня, паглядзець на работы мастакоў прыязджалі як берасцейскія сябры арганізатараў і ўдзельнікаў, так і мясцовыя жыхары.

Увесь рэпартаж чытайце на: racyja.com.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *