Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

Вечарынка ў фармаце анлай-караоке-бара. Будзе весела!

Даўно марыў(ла) спяваць у караоке беларускамоўныя песні? Тады гэтая навіна дакладна табе спадабаецца: 28 ліпеня ў тваім доме пройдзе вечарынка ў фармаце анлайн-караоке-бара. На працягу 90 хвілін можна будзе не толькі спець любімыя беларускамоўныя песні, але і павесяліцца, і добра правесці час як са знаёмымі, так і не знаёмымі табе людзьмі.

Музычнымі гасцямі вечарынкі ўжо выказалі жаданне стаць музыкі з Берасця, гурт “laudans”, саліст гурта “:B:N:”, Алесь Лютыч, і спявачка з Мінска – “LEAR”. Пра астатніх гасцей вечарынкі каманда арганізатараў распавядзе ў бліжэйшы тыдзень.

Што трэба, каб прыняць удзел у караоке-бары

  • Запоўніць гэтую форму;
  • Мець мабільны тэлефон ці ноўтбук з камерай і доступам да інтэрнэту;
  • Мець вольны час з 18.00 да 19.30 28 ліпеня (падключыцца можна будзе на працягу ўсяго эфіру).

Пасля запаўнення формы, мы дададзім цябе ў тэлеграм-чат, дзе будзем распавядаць пра ход падрыхтоўкі да імпрэзы, а ў дзень правядзення анлайн-вечарынкі выкладзем спасылку на ўдзел.

Мерапрыемства арганізавана АРР “Дзедзіч”, у межах кампаніі “Зробім лепшы 2020” і пры падтрымцы Асамблеі НДА.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *