Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Пачалася перадзамова на новую кнігу Кірыла Стаселькі

Распачалася краўдфандынгавая кампанія з нагоды выхаду новай кнігі беларускага пісьменніка Стаселька Кірыла.

Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку новай кнігі Стаселька Кірыла “Пімкі”. З гэтай нагоды пачаўся збор сродкаў на яе выданне праз Талаку ‒ платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва. На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды зрабіць перадзамову кнігі.

Непасрэдна перад пачаткам кампаніі, аўтар запусціў рэаліці, у якім апроч падрабязнасцей і цікавостак пра свой новы тэкст, таксама распавядае пра выдавецкія этапы і тое, як рукапіс ператвараецца ў кнігу.

“Пімкі” ‒ Кніга як для аматараў цікавай літаратуры, захапляльных гісторый, так і для аматараў “глыбіннага” чытання. У тэксце пераплятаюцца таямніцы рода, беларуская міфалогія, фальклор і гісторыя. Адначасова прыцягальны па форме і невідавочны па сутнасці тэкст запрашае чытача ў неверагоднае падарожжа, падчас якога казачнае і міфалагічнае ажывае, а паўсядзённае афарбоўваецца чароўнымі адценнямі.

Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вокал? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з’явы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.

Больш падрабязна па спасылцы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *