Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Музычны конкурс «Новае дыханне» з прызам у 500 BYN

Арт Сядзіба запускае музычны конкурс «Новае дыханне», у якім прапаноўвае музыкам інтэрпрэтаваць знакавыя песні беларускамоўнай музыкі.

Для конкурсу аўтары ідэі склалі спіс хітоў розных часоў, якія вартыя гучаць зараз (ніжэй). Але вы можаце абраць і іншы свой улюбёны беларускамоўны трэк. На конкурс чакаюць відэа- або аўдыёзапісы толькі на беларускай мове. Удзельнічаць можа любы чалавек: не істотна, ці вы сольны выканаўца, ці ў вас цэлы гурт, ці вы новы чалавек на беларускай музычнай сцэне. Свой кавер трэба даслаць на імэйл [email protected], а таксама размясціць сваю версію песні ў Instagram або IGTV з хэштэгам #новаедыханне.

Лепшыя варыянты песняў будуць выкладзеныя ў сацыяльных сетках «Арт Сядзібы», а найлепшы варыянт будзе адзначаны прызам у 500 BYN. Пераможцу абярэ журы – беларускія артысты.

Прымаюцца каверы і рэміксы ў любым музычным стылі.

Заяўка павінна ўключаць

— Назву выканаўцы (выканаўцаў);
— Песню;
— Ваш фотаздымак і пару радкоў біяграфіі;
— Кантакт з вамі (напрыклад, спасылка ў сац. сетцы).

10 хітоў, з якіх вы можаце абіраць

N.R.M. – Паветраны Шар
Ляпіс Трубецкой – Грай
Нейра Дзюбель – Гузік
Nizkiz – Небяспечна
Akute – Адзіноцтва
Дай дарогу – Ня веру
Volski – Маё каханне
Вайцюшкевіч – Я нарадзіўся тут
Palina – Як ты?
Vinsent – Ні кроку назад

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *