Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Не толькі дранікі і Viber. Што беларусы далі свету? – глядзіце новы выпуск серыяла «Годная Беларусь»

Грамадская кампанія «Годна» прадстаўляе цыкл відэа-лікбезаў «Годная Беларусь». Сёння, 25 чэрвеня, выйшла другая серыя. Яна атрымала назву «Што беларусы далі свету?». 

У ёй вы даведаецеся, якімі вынаходніцтвамі беларусы падзяліліся з іншымі краінамі і што дае нам падставы гучна крычаць «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!».

Сам відэа-праект «Годная Беларусь» у простай і нагляднай форме распавядзе, у першую чаргу самім беларусам, як узніклі і фарміраваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць. Адкажа на пытанні: Чым мы, беларусы, адметныя і ўнікальныя? Што нас яднае? Што дае моцы захоўваць і ўмацоўваць здольнасць грамадства самастойна супрацьстаяць знешнім і ўнутраным пагрозам для нашай дзяржавы? Мы раскажам пра мінулае, цяперашняе і крыху зазірнём у будучыню Беларусі.

Запланавана 5 серый у якіх, апроч гісторыі, пералічым беларускія дасягненні на цяперашнім этапе, на падставе грунтоўнага сацыялагічнага даследавання ў простай і нагляднай форме пакажам, як беларусы ўспрымаюць самі сябе, раскажам пра дасягненні выбітных беларусаў на радзіме і за мяжой, а таксама падумаем над нашым будучым. 

Мы паспрабуем адказаць на два галоўныя пытанні: Чым мы можам ганарыцца? І што можам зрабіць яшчэ лепш, каб гэта было годна?

Серыял «Годная Беларусь» гэта адзін з першых сур’ёзных праектаў кампаніі, які мы робім разам са студыяй «Enot TV». Далей будзе больш і мы хочам, каб да кампаніі са сваімі ідэямі і прадуктамі далучалася ўсё больш і больш як камерцыйных, так і не камерцыйных арганізацый, –  распавядае каардынатар грамадскай кампаніі «Годна» Павел Белавус.

Падрабязней пра кампанію і яе праекты можна даведацца ў серыі ролікаў на YouTube-канале «Годна».

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *