Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Вэбінары і дыскусіі пра ўнутраны стан беларускіх актывістаў і актывістак. Рэгітструйся і ты!

Вэбінары і дыскусіі пра ўнутраны стан беларускіх актывістаў і актывістак пройдзе 25 чэрвеня з 16.00 да 22.00. Месца – YouTube. Рэгістрацыя па спасылцы.

Паглядзіце на грамадскі сектар знутры, які ён ёсць, на болі і сумневы, перамогі і поспехі, думкі і ваганні людзей, якія там працуюць. Канферэнцыя “НГО внутряшка” створана для працаўнікоў і працаўніц грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, лідараў і лідэрак, валанцёраў і валанцёрак.
Гэтай падзеяй аўтары ідэі хочуць паказаць магчымыя спосабы развіцця кар’еры ў НДА, процідзейнічаць выгаранню актыву грамадскіх арганізацый, паказаць магчымыя спосабы аднаўлення рэсурснага стану, як самастойна, так і ў арганізацыі.

16:00 – 17:00 Дыскусія “Кар’ера ў НДА: ці гэта магчыма?”
17:00 – 18:00 Дыскусія “Сышлі з сектара. Здрада ці развіццё”
18:00 – 19:00 Воркшоп “Мае калегі выгарэлі – што рабіць” + презентацыя чат-бота па антывыгаранню.
19:00 – 20:00 Дыскусія “Жаночае лідарства: міф ці рэальнасць”
20:00 – 21:00 Вэбінар “Тымбілдынг — забава або эфектыўная налада працэсу працы каманды”
21:00 – 22:00 Fuckups падчас аддаленай працы. 5 гісторый НДА.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *