Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Рэгіструйся на Школу маладых рэфарматараў/к (анлайн)

Падавайце заяўкі на ўдзел у школе і далучайцеся да супольнасці маладых лідараў і лідарак. Легендарная Школа маладых рэфарматараў ад Цэнтра новых ідэй пераходзіць у анлайн.

Яна пройдзе з 23 чэрвеня да 23 ліпеня. Вас чакаюць лекцыі, майстар-класы, практычныя заняткі, нефармальныя вечарыны і жывая бібліятэка. Каб далучыцца, запоўніце анкету да 17 чэрвеня 2020.

Што будзе? Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі і міжнароднымі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Каго шукаюць? Амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў з дасягненнямі ў вучобе, працы ці грамадскай дзейнасці. Школа дакладна для вас, калі вы жадаеце паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычныя арганізацыйныя навыкі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *