Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Казка-размалёўка “Робі і Злюка ў кароне” для вашых дзетак

Казка-размалёўка “Робі і Злюка ў кароне” для вашых дзетак. Друкаваны варыянт можна ўзяць у нашым офісе (вітаецца дабрачыннае ахвяраванне).

У межах дабрачыннай акцыі “Пра каранавірус для дзетак: проста і з малюнкамі” грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі!” па замове Цэнтра вольнага часу дарослых і дзяцей “ЭкаЖыццё” выдала казку-размалёўку “Робі і Злюка ў кароне”.

У кніжцы даступнай для дзяцей мовай распавядаецца пра тое, што зараз адбываецца ў свеце, даюцца простыя парады па змяншэнні рызыкі заражэння, а таксама ёсць памятка для бацькоў. Арыгінальны тэкст быў напісаны ўкраінскай пісьменніцай Галінай Будзілёвай, а мастацкае аздабленне зрабіла Вольга Ранёва. Па-беларуску кніга загучала дзякуючы вядомаму паэту і перакладчыку Андрэю Хадановічу.

Казка была выдадзена, каб дапамагчы бацькам і выхаваўча-адукацыйным і культурніцкім установам знізіць трывожнасць і псіхалагічны дыскамфорт у дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Бясплатна спампаваць кнігу ў pdf-фармаце можна на сайце кампаніі www.budzma.by ці ўзяць у нас у офісе друкаваны варыянт (вітаецца дабрачыннае ахвяраванне на дзейнаць нашай арганізацыі).

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *