Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Дзедзіч & Ко

У Брэсце запускаюць конкурс, на якім можна будзе змяніць горад. Патрэбна ваша падтрымка

Ну што, жыццё працягваецца? Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” пры падтрымцы Брэсцкага гарвыканкама запускае конкурс гарадскіх ідэй. На ім можна будзе не толькі заявіць сваю ідэю і ператварыць яе ў праект, але яшчэ і рэалізаваць. Так, дзесяць лепшых праектаў атрымаюць на гэта грошы. Хутка будзе абвешчаны збор заявак. А пакуль каманда шукае бізнес, які жадае падтрымаць конкурс.

Што за конкурс?

Regeneration — конкурс гарадскіх ідэй ад АРР “Дзедзіч”. Мэта — абнавіць Брэст пасля пандэміі з дапамогай файных ідэй ад гараджан. Сутнасць праекта наступная: два месяцы каманда “Дзедзіча” збірае ад жыхароў Брэста прапановы па паляпшэнню горада. Гэта можа быць добраўпарадкаванне двара, фестываль, новая культурная прастора ці валанцёрская ініцыятыва.

Пасля гэтага журы адбярэ 25 лепшых ідэй, аўтары якіх будуць рыхтаваць праектныя заяўкі. На публічнай прэзентацыі аўтары 10 лепшых праектаў атрымаюць грошы і рэалізуюць свае ідэі ў верасні-лістападзе 2020 года з дапамогай спонсараў, гарадской улады і ментараў.

Атрымліваецца, чалавек падае ідэю, а яму даюць грошы на яе рэалізацыю?

Усё так. Калі праект трапляе ў дзесятку лепшых, яго рэалізоўваюць з дапамогай грошай спонсараў. Пры гэтым, каманда “Дзедзіча” чакае ідэі, у тым ліку і ад людзей, якія раней не былі звязаны з актывізмам. Гораду патрэбны свежыя ідэі і новы позірк на яго развіццё.

А што тады патрэбна ад бізнесу?

Грошы. На рэалізацыю 10 праектаў патрэбна 10000 рублёў (1000 рублеў на праект). Вылучыўшы 500 рублеў са свайго рэкламнага бюджэту, вы зможаце стаць спонсарамі конкурсу, а за 1000 рублёў — персанальным спонсарам аднаго праекту.

Я хачу падтрымаць праект, але ў мяне няма зараз 1000 рублёў. Што рабіць?

А зараз грошы не патрэбны. Дзесятку лепшых праектаў вызначаць да верасня, тады і пачнецца рэалізацыя ідэй. Плюс, у праекта можа быць некалькі спонсараў. Гэта значыць, што 1000 рублёў разбіваюцца на колькасць спонсараў. Зараз жа дастаткова заявіць аб сваім жаданні падтрымаць праект і стаць камерцыйным партнёрам конкурсу.

А які прафіт ад гэтага атрымае бізнес?

Вось, калі ласка:

  • Публікацыі ў СМІ на працягу рэалізацыі праектаў (5 месяцаў);
  • Знаёмства і нефармальныя кантакты з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, СМІ і мясцовых уладаў;
  • Цімбілдынг для супрацоўнікаў замест карпаратываў (напрыклад, можаце дапамагчы праекту на суботніках);
  • Удзел у журы конкурсу (зможаце паўплываць на выбар лепшых ідэй);
  • Магчымасць зрабіць бізнес сацыяльна-арыентаваным і прыцягнуць да яго новых кліентаў.

 Зразумела. Куды пісаць, званіць?

Вось кантакты: +375298010147 (Telegram, Viber), [email protected] – Дзяніс, менеджэр конкурса гарадскіх ідэй Regeneration. Пішыце, каб атрымаць дадатковую інфармацыю і заключыць Пагадненне аб партнёрстве.

З тэкстам Палажэння аб конкурсе гарадскіх ідэй Regeneration можна пазнаёміцца тут.

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *