Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
КультураМузыка

Гурта “Петля Пристрастия” 21 траўня будзе выступаць у праекце “Бяспечны LIVE”

21 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца акустычны канцэрт гурта «Петля Пристрастия». Спасылка на трансляцыю.

«Петля Пристрастия» — пост-панк калектыў, які мае 5 студыйных альбомаў, непаўторнае гучанне і энергетыку. Аднойчы пачуўшы, ты закахаўся назаўсёды! Гурт выступіць з унікальнай акустычнай праграмай, якая дапаможа яшчэ раз пераасэнсаваць любімыя песні. «Петля Пристрастия» скарыла не толькі ўсю Беларусь, а і вядомае шоу «Вечерний Ургант».

Бяспечны LIVE — гэта анлайн-канцэрт, які ты можаш глядзець у любой кропцы свету. Папярэднія канцэрты гуртоў :B:N:, Leibonik, Naka Piano, Палац, Angst, Akute, Лиса, Lear, Мутнаевока, Nürnberg, Алесь-Францішак Мышкевіч глядзі тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *