Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Анлайн (Не)псіхіятрычны фэстываль “Галасы. Незабьітыя” пройдзе 18 мая

18 мая пройдзе анлайн (Не)псіхіятрычны фэстываль “Галасы. Незабьітыя”. Фестываль прысвячаны ахвярам нацызму Вялікай Айчыннай вайны – забітым у псіхіятрычных лякарнях.

У межах фестывалю пройдзе тры анлайн-лекцыі + дыскусія па тэмах:

  • “Псіхічна хворыя ў сферы інтарэсаў палітычнай ідэалогіі нацысцкай Германіі: да пытання вытокаў і вынікаў”.
  •  “Забойства псіхічна хворых на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце вайны на знішчэнне”.
  •  “Новае ў адукацыі: Ахвяры нацызму – пацыенты псіхіятрычных лякарняў”.

Лекцыі чытаюць і адказваюць на вашыя пытанні незалежныя даследнікі і супрацоўнікі “Гістарычнай майстэрні” gwminsk.com:

  • Вікторыя Латышава
  • Аляксандр Далгоўскі
  • Ірына Кашталян.

Каб трапіць на падзею, трэба прайсці невялікую папярэднюю рэгістрацыю да 18-га мая 11.00 гадзін. Для гэтага трэба напісаць Паўлу, альбо даслаць паведамленне ў viber, telegram – +375257687124 ці на пошут [email protected].

Удзел у канферэнцыі – вольны/donation (усе сродкі будуць скіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі opensoul.by). Спасылка для пераводу сродкаў donation.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *