Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Будзь актыўным

Вебінар па працы з уразлівымі групамі падчас пандэміі пройдзе 8 траўня

Пандэмія змяніла звыклы свет вакол. У найбольш цяжкім становішчы апынуліся людзі з уразлівых сацыяльных груп. Хтосьці страціў працу, хтосьці застаўся неабароненым ад рызык, звязаных са здароўем, іншыя сутыкнуліся з высокай трывогай і нявызначанасцю. Як арганізаваць эфектыўную працу з уразлівымі групамі падчас крызісу? Як ўключыць новыя патрэбы людзей у свае актыўнасці? Пра гэта пойдзе гаворка на вебінары “Дапамога тут і цяпер: праца з уразлівымі групамі падчас пандэміі”. Вебінар пройдзе 8 траўня з 17:00 да 18:30. Месца – платформа Zoom.

Тэмы вебінара

як звязаны стрэс меншасцяў і (не)атрыманне дапамогі ў маштабных крызісных сітуацыях;
што такое шматмерны аналіз беднасці (MDPA) і якую ролю ён адыгрывае ў ацэнцы патрэбаў;
як можна ўжываць інтэрсекцыянальную оптыку ў працы з уразлівымі групамі падчас пандэміі.
Вебінар праводзіць Тоні Лашдэн*.

Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 21:00 7 траўня.

Калі вы запоўніце форму, то ў дзень правядзення вэбінара 8 траўня вы атрымаеце на пазначаную ў форме пошту ліст са спасылкай на сустрэчу ў Zoom.

Вебінар будзе карысным для супрацоўнікаў і супрацоўніц ініцыятыўных груп і арганізацый, якія задзейнічаны з уразлівымі групамі, а таксама для тых, хто імкнецца зрабіць сваю працу больш адчувальнай да новых патрэбаў сваіх бенефецыяраў і бенефецыярак.

* Тоні Лашдэн – феміністка, працуе больш за сем гадоў з тэмамі псіхічнага дабрабыту, сацыяльнай няроўнасці і ўмацавання патэнцыялу маладых актывістаў і актывістак. У сваёй працы Тоні выкарыстоўвае гарызантальныя негвалтоўныя методыкі для стварэння інклюзіўных прастор і пошуку новых шляхоў змены свету вакол.

Арганізатары вебінара: Цэнтр разціцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопіса CityDog.by у межах ініцыятывы “ALL Inclusive”.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *